Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2018, 17:44

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Белінфарм

З 1991 года пачаўся новы этап у гісторыі Беларусі. Перамены, якія адбыліся ў жыцці рэспублікі з моманту распаду СССР, закранулі і сродкі масавай інфармацыі. У маі 1992 года згодна з пастановай Саўміна "Аб арганізацыі дзяржаўнага кіравання сферай інфармацыі і кнігавыдання, аб структуры і штатах цэнтральнага апарату Міністэрства інфармацыі" Беларускае тэлеграфнае агенцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь было ліквідавана і было створана Беларускае інфармацыйнае агенцтва ў сістэме Міністэрства інфармацыі (Белінфарм).

Белінфарм быў аб'яўлены правапераемнікам БЕЛТА. У дакументах, якія вызначалі задачы новай інфармацыйнай службы, значылася, што яна з'яўляецца нацыянальным дзяржаўным агенцтвам краіны, дзейнасць якога разлічана на рэспубліканскую і замежную аўдыторыю. Сутнасць работы засталася ранейшай - штодзень інфармаваць краіну і свет пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, ствараць фоталетапіс дня.

За час свайго існавання (а гэта ўсяго тры гады - з 1992 па 1995 год) Белінфарм паведаміў пра многія значныя падзеі ў жыцці Беларусі, такія як увядзенне беларускіх грошай і нацыянальных пашпартоў, выбары Прэзідэнта, адкрыццё аддзялення ААН у Мінску, заключэнне першага дагавора з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, візіт у Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана з жонкай Хілары Клінтан, асвятліў першыя чатыры фестывалі "Славянскі базар у Віцебску", расказваў пра творчасць дзеячаў культуры, развіццё беларускіх гарадоў і многае іншае.

10 кастрычніка 1995 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі Белінфарм зноў стаў Беларускім тэлеграфным агенцтвам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі