Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Ад тэлеграфа да тэлетайпа

Грамадства 12.11.2018 | 15:34

Ад тэлеграфа да тэлетайпа

Нам, хто жыве ў ХХІ стагоддзі, цяжка ўявіць, як можна без інтэрнэту працаваць у сферы інфармацыі. У пачатку мінулага стагоддзя карэспандэнты БЕЛТА перадавалі паведамленні для рэспубліканскай і цэнтральнай прэсы па тэлеграфе, пазней - па тэлефоне. Першы тэлетайп па прыёме інфармацыі ТАСС быў устаноўлены ў 1934 годзе. Ён не меў клавіатуры, таму на запыты Масквы адказвалі па апараце Морзэ...

Аб тэхнічным перааснашчэнні агенцтва ў газеце "Тассовец" 13 чэрвеня 1984 года расказаў адказны сакратар БЕЛТА Яўген Лукоўскі:

"У 1920-я гады ў Беларусі, як і ў іншых савецкіх рэспубліках, ішло станаўленне нацыянальнай культуры. З'яўляліся новыя імёны ў літаратуры, фарміраваўся прафесійны тэатр, развівалася прэса... Створанае пастановай Прэзідыума ЦВК БССР БелРОСТА паклала пачатак адзінай інфармацыйнай службе на тэрыторыі Беларусі. Яна не толькі пастаўляла газетам разнастайную інфармацыю, але і выдавала ў кожнай губерні і павятовых гарадах краю бюлетэні, якія часта замянялі сабой адсутны мясцовы друк...

У красавіку 1924 года, разам з РОСТА, ствараецца саюзнае Камерцыйнае тэлеграфнае агенцтва, якое мела аддзяленне і ў Беларусі. На яго былі ўскладзены збор і распаўсюджванне аператыўнай інфармацыі аб развіцці дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю, аб лішках або няхватцы тавараў і г.д. Штодзённа па гэтых пытаннях карэспандэнты БЕЛТА перадавалі па тэлеграфе, а пазней па тэлефоне інфармацыю ў Маскву.

Назва "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" (БЕЛТА) упершыню з'явілася ў сакавіку 1931 года. У пастанове наконт гэтага гаварылася, што яно будзе дзейнічаць пры СНК БССР "на пачатках гаспадарчага разліку і згодна з палажэннем, зацверджаным Саветам Народных Камісараў БССР".

Аб'ём работы агенцтва ў даваенныя гады няўхільна рос. Важна было ўсяляк паляпшаць змест інфармацыі, рабіць яе па-сапраўднаму дзейснай, масавай. На гэта ўказвалася і ў пастанове СНК БССР ад 19 жніўня 1932 года "Аб умацаванні работы БЕЛТА пры СНК БССР". У агенцтве ствараюцца тры рэдакцыі: рэспубліканскай інфармацыі з падраздзяленнем на галіновыя сектары (сельскагаспадарчы, прамысловасці і транспарту, тавараабароту, забеспячэння і фінансаў); тасаўскай інфармацыі з функцыямі па прыёме міжнароднай і саюзнай інфармацыі і перадачы інфармацыі ў саюзныя цэнтры; раённага і нізавога друку. Былі заснаваны таксама два аддзелы - арганізацыйна-інструктарскі з функцыямі інструктажу карэспандэнцкай сеткі, вывучэння якасці прадукцыі апарату агенцтва і работы з кадрамі, а таксама адміністрацыйна-гаспадарчы.

Крыху пазней ЦК КПБ(б) зацвердзіў 37 карэспандэнцкіх пунктаў агенцтва.

Веснікі рэспубліканскай інфармацыі БЕЛТА для газет Мінска спачатку друкаваліся на пішучай машынцы, а затым сталі размножвацца на рататары. У Маскву навіны аб гаспадарчым і культурным будаўніцтве перадаваліся ў выглядзе тэлеграм, а інфармацыя для абласнога і раённага друку дыктавалася па радыё. Саюзная і замежная інфармацыя ТАСС паступала ў агенцтва таксама ў выглядзе тэлеграм. Усё гэта патрабавала вялікай тэхнічнай работы.

Зразумела радасць белтаўцаў, калі ў 1934 годзе быў устаноўлены першы тэлетайп па прыёме інфармацыі ТАСС. Ён не меў клавіатуры, таму на запыты Масквы адказвалі па апараце Морзэ. Для абслугоўвання гэтай "тэхнікі" ТАСС накіраваў на пастаянную работу ў БЕЛТА тэхніка тэлеграфа.

Сувязь па правадах часта парушалася. Без усякай ізаляцыі, яны цягнуліся па дахах дамоў і "пранікалі" да стала, на якім манціравалася дуплексная схема, адразу праз акно. Калі для сувязі з ТАСС пазней была ўстаноўлена апаратура надтанальнага тэлеграфавання, становішча палепшылася. А за тры гады да вайны з Масквы быў атрыманы новы, больш дасканалы тэлетайп. Сувязісты агенцтва адчувалі сябе на вяршыні тэхнічнага прагрэсу, але шлях да яе быў падоўжаны Вялікай Айчыннай вайной, якая пачалася.

У гэты ж час у агенцтве была створана яшчэ адна служба - Фотахроніка. Яна адразу арганізавала выданне фотагазеты аб найбольш значных з'явах і падзеях у жыцці рэспублікі...

Цяперашняе пакаленне белтаўцаў працягвае і памнажае традыцыі сваіх папярэднікаў. Але тым, хто пачынаў, першым, было складаней".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ЧЕ па фігурным катанні - 2019 Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні праходзіць з 21 па 27 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны".