19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі чакаецца да плюс 10 градусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе пераважна воблачнае надвор'е. Месцамі пройдуць моцныя дажджы. Раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні парывісты.
Тэмпература паветра днём складзе 4-10 градусаў цяпла.-0-
