15 жніўня, Жлобінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Пастаўленая кіраўніком дзяржавы задача па ачыстцы ўзлескаў і перыметраў сельгаспалёў ад рэшткаў драўніны да 1 верасня будзе выканана. Аб гэтым заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік пры наведванні Жлобінскага лясгаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ураганны вецер у ліпені мінулага года нанёс сур'ёзны ўрон лясному фонду. Жлобінскі раён стаў адным з найбольш пацярпелых. На ліквідацыю наступстваў разгулу стыхіі былі прыцягнуты сілы прадпрыемстваў галіны з іншых рэгіёнаў.
У час нядаўняй рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць кіраўнік дзяржавы даў даручэнне аператыўна ўстараніць недапрацоўкі ў расчыстцы і выкарыстанні паваленага лесу да 1 верасня.
"Сёння чарговы раз робім маніторынг, зрэз сітуацыі па выкананні даручэння Прэзідэнта. Сутнасць праблемы, якую абазначыў кіраўнік дзяржавы і за што раскрытыкаваў нас, у тым, што драўніна знаходзілася на краі некаторых сельгасугоддзяў. Гэта часам мяняе іх контур і перашкаджае паўнацэнна праводзіць сельгасработы. Крытыка аб'ектыўная. Тэрміны пастаўлены, таму мы ў штотыднёвым рэжыме праводзім маніторынг сітуацыі. Апраўдвацца тут няма чым, хоць ёсць і аб'ектыўныя прычыны. Па-першае, гэта значныя аб'ёмы пашкоджанай стыхіяй драўніны. Не заўсёды нам удавалася пакідаць яе ў лесе - трэба было забяспечыць да яе доступ, пакідалі тут (на ўзлесках. - Заўвага БЕЛТА) часова, але так атрымалася, што ўсё расцягнулася на вялікі
прамежак", - растлумачыў сітуацыю Аляксандр Кулік.
Другая прычына, паводле слоў міністра, - недастатковыя магутнасці дрэваапрацоўкі. "Мы гатовы паставіць яе прадпрыемствам канцэрна і іншым арганізацыям па апрацоўцы, але, на жаль, такія аб'ёмы сёння прамысловасць не можа перапрацаваць. Са свайго боку мы таксама павялічылі аб'ёмы перапрацоўкі драўніны ў сваіх цэхах. Ёсць дамоўленасці са Светлагорскім ЦКК, дадатковы аб'ём возьмуць і прадпрыемствы канцэрна, каб нам неадкладна вызваліць гэтыя сельгасземлі. Асобныя словы ўдзячнасці старшыням аблвыканкамаў, з якімі наладжана поўнае ўзаемадзеянне", - растлумачыў Аляксандр Кулік. Кіраўнік лясной галіны падкрэсліў, што ёсць неабходнасць будаўніцтва ў краіне яшчэ аднаго цэлюлознага камбіната.
Міністр пагутарыў з работнікамі лясгаса, а таксама іх калегамі, якія прыбылі на дапамогу з іншых рэгіёнаў.
Аб'ёмы драўніны, абазначаныя на пачатак ліпеня, на гэты момант скараціліся ўдвая. Работы ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі КДК прадаўжаюцца.-0-