26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз журналістаў і кітайская медыякарпарацыя "Ганьсу жыбаа" дамовіліся актыўней выкарыстоўваць сучасныя магчымасці для абмену інфармацыяй, а таксама далі старт рабоце новай платформы па абмену інфармацыяй. Такая дамоўленсць дасягнута ў час сустрэчы старшыні БСЖ Андрэя Крывашэева і дэлегацыі беларускіх СМІ ў горадзе Ланчжоу правінцыі Ганьсу з кіраўніцтвам выдавецкай карпарацыі "Ганьсу жыбаа", паведамляе БЕЛТА.
Беларускія журналісты азнаёміліся з разнапланавай дзейнасцю карпарацыі. Адбыўся канструктыўны абмен думкамі паміж прадстаўнікамі беларускіх і кітайскіх СМІ. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС Кітая, кіраўнікі мясцовай улады і СМІ правінцыі Ганьсу, а таксама намеснік старшыні Усекітайскай асацыяцыі журналістаў Лі Сяацзюнь.
Намеснік сакратара парткама, генеральны дырэктар "Ганьсу жыбаа" Цзань Цзі і старшыня БСЖ выказалі зацікаўленасць у далейшым умацаванні інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў рамках усяго комплексу беларуска-кітайскага ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
Урачыста далі старт рабоце новай медыяплатформы па абмене інфармацыяй намеснік дырэктара канцылярыі па замежных справах народнага ўрада правінцыі Ганьсу Чжаа Цзюнь, намеснік сакратара парткама, генеральны дырэктар "Ганьсу жыбаа" Цзань Цзі, а таксама старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў і намеснік старшыні Таварыства дружбы "Беларусь - Кітай", вядучы аглядальнік БЕЛТА Аліна Грышкевіч.
Гісторыя ўсталявання кантактаў БСЖ з партнёрамі з Ганьсу пачалася ў 2023 годзе, калі было падпісана пагадненне па абмене і супрацоўніцтве паміж Беларускім саюзам журналістаў, агенцтвам "Мінск-Навіны" і камунікацыйным цэнтрам кітайскай правінцыі Ганьсу, а таксама тэлерадыёкампаніяй GanSu Media. Дакумент быў заключаны ў час візіту дэлегацыі журналістаў з Ганьсу, у тым ліку начальніка дэпартамента прапаганды правінцыі Ганьсу Чжан Юнся ў Рэспубліку Беларусь. Падпісаны дакумент накіраваны ў тым ліку на стварэнне інфармацыйнай платформы двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва і абменаў у сферы журналістыкі, узгадненне і абмен інфармацыяй аб плануемых мерапрыемствах, арганізацыя візітаў, правядзенне сумесных інтэрв'ю, прэс-тураў, стажыровак беларускіх журналістаў у Кітаі і кітайскіх - у Беларусі, удзел у сумесных праектах.
Пры Беларускім саюзе журналістаў з 2023 года дзейнічае прадстаўніцтва Міжнароднага камунікацыйнага цэнтра правінцыі Ганьсу. Беларускі саюз журналістаў у жніўні 2023 года прыняў удзел у рабоце VI Форуму інавацый і медыяінтэграцыі ў правінцыі Ганьсу. У рамках форуму адбылося ўрачыстае адкрыццё прадстаўніцтва Беларускага саюза журналістаў у Міжнародным камунікацыйным цэнтры Ганьсу.
Па выніках візіту журналістаў тэлерадыёкампаніі GanSu Media Group у Рэспубліку Беларусь у жніўні 2023 года была паказана серыя відэарэпартажаў пра Беларусь, якія транслююцца на інфармацыйных парталах "Ганьсу Новыя медыя". Пры садзейнічанні СМІ правінцыі Ганьсу была падрыхтавана серыя рэпартажаў аб выступленні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы "Купалінка", які прадставіў традыцыйную культуру Рэспублікі Беларусь у рамках VI Міжнароднага культурнага "ЭКСПА Шаўковага шляху" ў гарадах Дуньхуань і Ланьчжоу ў верасні 2023 года.
Цяперашнія дамоўленасці ў час сустрэчы ў Ланчжоу ў маі бягучага года адкрываюць новыя магчымасці для пашырэння беларуска-кітайскіх інфармацыйных абменаў.-0-