Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2024, 13:56

"Чысціня, бульба, Прэзідэнт". Удзельнікі Сусветнага фестывалю моладзі падзяліліся ведамі пра Беларусь
 

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны фестываль моладзі ў Сочы аб'яднаў у гэтым годзе 20 тыс. удзельнікаў. Сёння на памяць аб сустрэчы і знаёмстве яны абменьваліся чабурашкамі, якія як сімвал фестывалю атрымалі ўсе яго ўдзельнікі. Праўда, мяккім цацкам юнакі і дзяўчаты загадзя дабавілі нацыянальнага каларыту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Масавы абмен чабурашкамі адбыўся ў рамках ранішняга шоу на плошчы "Душа Расіі". Свой сімвал фестывалю можна было перадаць у добрыя рукі, а ўзамен атрымаць новага сябра.

Такія акцыі - добрая магчымасць бліжэй пазнаёміцца і з самімі ўдзельнікамі, і з краінай, якую яны прадстаўляюць на фестывалі. Маладыя людзі, якія ніколі раней не былі ў Беларусі, падзяліліся са сваімі равеснікамі з Сінявокай, што яны ведаюць пра нашу краіну.

Прадстаўніца Удмурцкай Рэспублікі Марыя Набатчыкава на прапанову агучыць тры самыя вядомыя факты пра Беларусь пералічыла ўжо традыцыйныя брэнды: чысціня, бульба і Прэзідэнт. "Мы ведаем, што ў вас вельмі чыста, у нас вельмі любяць ездзіць у Беларусь. Вядома, мы ведаем пра бульбу і беларускага Прэзідэнта. Я была на Сусветным фестывалі моладзі ў 2017 годзе, дзе беларуская моладзь увесь час мяне папраўляла, калі я гаварыла Беларусія. Я назаўсёды запомніла, што правільна гаварыць Беларусь, што гэта важна, а мы вельмі паважаем нашу братэрскую краіну", - заўважае Марыя.

Яе зямлячка Ганна Курцеева падкрэслівае, што ў Беларусі і Расіі шмат падобнага. Напрыклад, павага да гістарычнай памяці. "Мы, як і вы, вельмі цэнім гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, якая закранула кожную сям'ю. У нас з году ў год праводзяцца такія традыцыйныя акцыі, як "Бяссмяротны полк", "Валанцёры Перамогі". У школах у расклад у абавязковым парадку ўключаны класныя гадзіны і размова на тэму ВАВ. Прадаўжаючы трансліраваць любоў да Радзімы, мы расказваем падрастаючаму пакаленню пра подзвіг, здзейснены нашымі героямі. А хто, калі не мы? Ветэранаў жа той вайны, на жаль, становіцца ўсё менш", - гаворыць Ганна.

Студэнт 4-га курса фармацэўтычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Максім Будніцкі, прымаючы ўдзел у фестывалі ў складзе беларускай дэлегацыі, запрасіў дзяўчат у Беларусь з абавязковым наведваннем Віцебска. "Мы запісалі кантакты адзін аднаго, абавязкова знойдземся ў сацсетках і будзем сябраваць. Спадзяюся, дзяўчаты знойдуць магчымасць прыехаць у Беларусь, нам абсалютна дакладна ёсць што паказаць", - падкрэслівае Максім.

Ён адзначыў, што ўдзел у Сусветным фестывалі моладзі - вельмі ганаровая і адказная місія. "Мы тут не толькі адпачываем разам. Перш за ўсё стасункі з равеснікамі з розных краін даюць магчымасць лепш пазнаць, што адбываецца ў іх, расказаць аб тым, чым жыве наша краіна. Мы шмат гаворым пра гістарычную памяць, Другую сусветную вайну, пра яе вынікі і ўрокі, абмяркоўваем і тое, што адбываецца сёння ў свеце - у палітыцы, эканоміцы, навуцы. Гаворым пра маладзёжную палітыку, многім цікавы наш вопыт: і будатрадаў, і патрыятычных цэнтраў, і ўдзелу моладзі ў палітычным жыцці ў розных фарматах", - расказаў Максім Будніцкі.

Сусветны фестываль моладзі праходзіць у Сочы з 1 па 7 сакавіка. У ліку прадстаўнічай дэлегацыі ад Беларусі - 100 чалавек ад самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны. Гэта пераможцы рэспубліканскіх праектаў і праграм, маладыя вакалісты, рэжысёры, студэнты, працоўная моладзь розных прафесій - ад педагогаў да работнікаў СВК.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі