Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2024, 12:24

Чырвоны ўзровень: сіноптыкі папярэдзілі аб небяспечным надвор'і ў Гомельскай вобласці 6 верасня

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Гомельскай вобласці 6 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас).

У цэлым па краіне ў пятніцу будзе малавоблачна і без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні - ноччу 3-8 м/с, удзень 5-10 м/с, месцамі па паўднёвым захадзе з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 па паўночным усходзе да плюс 17 па паўднёвым захадзе, удзень будзе 23-29 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі