25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей 26 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас). Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуецца ўзмацненне паўднёвага ветру парывамі 15-20 м/с. Будзе воблачна з праясненнямі, у большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - плюс 10-16, максімальная ўдзень - ад 18 па поўначы да 25 градусаў па поўдні.-0-