Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2024, 12:18

Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў дзвюх абласцях Беларусі 19 верасня

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях 19 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас).

У цэлым па краіне ў чацвер чакаецца невялікая воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні ўначы 2-7 м/с, удзень 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 13-15. Удзень будзе 22-27 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі