Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чвэрць прапаноў, якія паступілі на анлайн-платформу "Народная пяцігодка" ў сферы ЖКГ, датычылася аптымізацыі работы і павышэння якасці паслуг. Гэта вынікае з даных, прадстаўленых у прэс-цэнтры БЕЛТА.
Аналіз прапаноў грамадзян у сферы ЖКГ паказаў, што 25 працэнтаў адказаў датычыліся аптымізацыі работы і павышэння якасці паслуг ЖКГ, 23 працэнты - інфраструктурных ініцыятыў, 17,7 працэнта - экалагічных ініцыятыў, 10,4 працэнта - рэфармавання заканадаўства, 8,5 працэнта - работы з насельніцтвам, 8,1 працэнта - павышэння прэстыжу рабочых прафесій у ЖКГ, 7,3 працэнта - паляпшэння ўмоў для жыльцоў.
Гаворачы аб прапановах, якія знайшлі адлюстраванне ў дакументах, накіраваных зацікаўленым - у органы выканаўчай і заканадаўчай улады, намеснік старшыні Беларускай партыі "Белая Русь", намеснік старшыні РГА "Белая Русь" Андрэй Басак паведаміў, у прыватнасці, аб канкрэтных ініцыятывах, прадстаўленых кіраўніцтву горада Мінска - па іх прымаюцца канкрэтныя рашэнні.
"Калі гаварыць больш канкрэтна, вельмі шмат прапаноў паступае па паляпшэнні жыцця, стварэнні ў горадзе больш камфортнага жыцця не толькі для жыхароў Мінска, але і гасцей сталіцы. Гэтыя прапановы датычыліся добраўпарадкавання гарадскіх сквераў, паляпшэння транспартнага забеспячэння, інтэрвалу руху транспарту", - сказаў ён.-0-