Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У судоў павінна быць магчымасць больш гібка падыходзіць да вынясення рашэнняў па нарказлачынствах. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Распрацоўкай дакумента займалася спецыяльна створаная пры Адміністрацыі Прэзідэнта рабочая група. Адны з навацый прадугледжваюць карэкціроўку норм аб адказнасці за нарказлачынствы.
Так, прадугледжваюцца альтэрнатыўныя - больш мяккія - пакаранні ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў (ч.1 арт.328 КК); абмежавання свабоды за разавыя выпадкі іх збыту (ч.2 арт.328 КК). Аднак неабходна ўлічваць, што гэта перш за ўсё альтэрнатыўнае пакаранне. Ці будзе яно прымяняцца судом, залежыць ад канкрэтнай сітуацыі.
Таксама прапануецца скараціць ніжні памер пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі (ч.4 арт.328 КК).
"Рабочая група арыентавалася на комплексныя ўстаноўкі кіраўніка дзяржавы аб тым, што трэба ўважліва паглядзець на непаўналетніх. У адносінах да непаўналетніх трэба перш за ўсё праводзіць практычную прафілактыку, як гаворыць Прэзідэнт. Праваахоўнікам трэба працаваць на апярэджанне ўцягвання непаўналетніх у злачынную дзейнасць. Пры гэтым, нават калі Прэзідэнт гаворыць аб гуманізацыі, аб лібералізацыі, ён ні ў якім разе не абазначае зніжэнне ўзроўню і ступені барацьбы са злачыннасцю. Якраз наадварот, калі гаварыць аб барацьбе з наркотыкамі, то Прэзідэнт пастаянна падкрэслівае неабходнасць барацьбы праваахоўнікаў з гэтым злом", - сказала Вольга Чупрыс.
Паводле яе слоў, кіраўнік дзяржавы арыентуе праваахоўнікаў затрымліваць і прыцягваць да адказнасці ў першую чаргу арганізатараў злачынных груп, а таксама блакіраваць сайты, з дапамогай якіх распаўсюджваюцца наркотыкі, а непаўналетнія ўцягваюцца ў злачынную дзейнасць.
"У судоў часта няма магчымасці назначыць у асобных выпадках пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Размова не ідзе аб павальным непрымяненні пазбаўлення волі да ўсіх, хто ўцягнуты ў гэту сферу. Размова ідзе аб тым, што судам неабходна даць магчымасць індывідуальна падыходзіць да кожнага выпадку. І перш за ўсё, як гаворыць Прэзідэнт, трэба паглядзець на дзяцей, на ступень іх уцягнутасці ў гэты працэс: ці было выпадковым учыненне злачынства ці гэта пэўная заканамернасць і неаднакратнасць. І зыходзячы з розных умоў, ацэнкі розных абставін, трэба вынесці справядлівы прыгавор. Для таго, каб гэтыя прыгаворы былі справядлівымі, і неабходны пэўныя альтэрнатывы для суда", - адзначыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-