Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 15:29

Чупрыс на асабістым прыёме: людзі гатовы ўдзельнічаць у кіраванні справамі дзяржавы

26 студзеня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс праводзіць у Салігорску асабісты прыём, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Салігорскі раён - адзін з самых складаных, і я наўмысна прыехала сюды. Пытанні, якія сёння гучаць, якраз характарызуюць сам рэгіён. Адрозненне гэтага прыёму ад усіх маіх папярэдніх заключаецца ў тым, што ў людзей па некалькі пытанняў, увогуле заяўлена каля 20", - сказала Вольга Чупрыс.

Жыхар Мінскага раёна звярнуўся з прапановамі па функцыянаванні аграсядзіб у разрэзе ўказа Прэзідэнта нумар 365 "Аб развіцці аграэкатурызму" і падзяліўся меркаваннем, у якім напрамку можна ўдасканальваць гэту сферу, звярнуў увагу на існуючыя праблемы і спосабы іх вырашэння.

Неабыякавы да лёсу сваёй краіны жыхар Салігорска агучыў прапановы па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Мужчына выказаў сваё меркаванне аб тэрмінах Прэзідэнта, дзейнасці палітычных партый. Таксама ўзняў пытанне аб стымуляванні спецыялістаў сферы аховы здароўя, адзначыўшы, што дзяржава ўкладвае вялікія рэсурсы ў іх падрыхтоўку, аднак праблема ўцечкі кадраў за мяжу стаіць для краіны даволі востра.

"Мы цяпер масава пачалі абмяркоўваць праект Канстытуцыі, і грамадзяне натхніліся, ідуць ужо не са скаргамі, а з канкрэтнымі прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства, вырашэнні праблем, і не толькі асабістых. Гэта сведчыць аб тым, што людзі гатовы ўдзельнічаць у кіраванні справамі дзяржавы. Мяне гэта радуе, таму што вырашэнне праблемы кожнага - гэта добра, але разуменне таго, што твая праблема звязана з праблемамі іншых людзей, - яшчэ больш важнае. Мне хацелася б улічыць такія пажаданні", - падкрэсліла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі