Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2024, 19:39

Чупрыс: многія бачаць у Беларусі астравок бяспекі для сябе і сваіх дзяцей

7 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. На працягу трыццаці гадоў знаходжання на пасадзе кіраўнік беларускай дзяржавы робіць усё для таго, каб прадстаўнікі нацыянальных меншасцей жылі камфортна ў нашай краіне, адзначыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс у час круглага стала "Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі. Беларусь - наш агульны дом", які прайшоў у Гродне ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

"Прадстаўнікі розных нацыянальнасцей жывуць на беларускай зямлі адзінай сям'ёй, у міры, дружбе і ўзаемаразуменні. Для гэтага ў Рэспубліцы Беларусь створаны ўсе ўмовы - палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, створана трывалая прававая аснова - ад Канстытуцыі Беларусі да шэрага кодэксаў, закона аб адукацыі, закона аб нацыянальных меншасцях і іншых нарматыўных прававых актаў, у якіх ёсць нормы, прысвечаныя ў тым ліку пытанням захавання нацыянальных культур, нацыянальных супольнасцей", - сказала Вольга Чупрыс.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла: мы абапіраемся ва ўсіх нашых справах на Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які на працягу трыццаці гадоў знаходжання на пасадзе робіць усё для таго, каб прадстаўнікі нацыянальных меншасцей жылі камфортна ў нашай краіне, добразычліва адносіцца да ўсіх людзей, якія паважаюць нашу краіну, яе традыцыі і заканадаўства.
"Кіраўнік дзяржавы акцэнтуе ўвагу на тым, што Беларусь з'яўляецца домам для людзей розных нацыянальнасцей і веравызнання, - адзначыла Вольга Чупрыс. - У Беларусі пражываюць прадстаўнікі больш як 150 нацыянальнасцей. За апошнія пяць гадоў кіраўніком дзяржавы прыняты ў беларускае грамадзянства прадстаўнікі больш як 80 нацыянальнасцей. Відавочна, на фоне няпростай абстаноўкі ў свеце многія бачаць у Беларусі астравок бяспекі для сябе і сваіх дзяцей. Фестываль нацыянальных культур з'яўляецца відавочным сведчаннем таго, што незалежна ад каранёў, нацыянальнасцей, расавай або рэлігійнай прыналежнасці, мы ўсе ўяўляем сабой з'яднаны, мудры, дружны беларускі народ", - адзначыла Вольга Чупрыс.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла: пачатак шматнацыянальнага фестывалю ўжо сведчыць, што свята ўдаецца.-0-

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі