10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юрыдычная супольнасць Беларусі нацэлена на вынік, які сёння патрэбны дзяржаве, заявіла карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс у час рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Прававая палітыка, навука, практыка - 2024".
"Нягледзячы на тое што гэта навуковае мерапрыемства з'яўляецца традыцыйным, у бягучым годзе яно незвычайнае, паколькі праводзіцца ў духу рэалізацыі Канцэпцыі прававой палітыкі, якую ў мінулым годзе падпісаў кіраўнік дзяржавы, а таксама ў духу тых установак, якія кіраўнік дзяржавы зрабіў у ліпені адносна комплекснага перагляду заканадаўства Рэспублікі Беларусь, - адзначыла Вольга Чупрыс. - Удзельнікі канферэнцыі адрэагавалі на пасылы кіраўніка дзяржавы і на саму канцэпцыю і актыўна падключылі творчы навуковы пошук".
Паводле яе слоў, парадак дня канферэнцыі вызначаецца актуальнасцю і навізной. "Якраз гэтыя новыя ідэі - у духу тых задач, якія паставіў кіраўнік дзяржавы. Гэта і пытанні, якія датычацца пераадолення негатыўнага ўплыву санкцый, лічбавая нарматворчасць, роля вучонага, у тым ліку, маладога вучонага і яго прававы статус, прававое рэгуляванне слабаабароненых катэгорый асоб у працоўным праве. Вядома, гэта і пытанні агульнаправавыя, даволі глыбокія, якія датычацца прымянення паняццяў у праве", - падкрэсліла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
"Вельмі важна, што Адміністрацыя Прэзідэнта адкрыта для нашых вучоных. Усё, што мы робім, усё на што нас нацэльвае Прэзідэнт, мы гатовы даваць у навуковыя масы. Мы дзелімся, мы прыцягваем вучоных да нашых праектаў, карэкціруем іх навуковыя тэмы. І зыходзячы з гэтага, мы атрымліваем той вынік, які сёння патрэбны нашай дзяржаве", - падкрэсліла Вольга Чупрыс.

Сёння ў Мінску праходзіць рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Прававая палітыка, навука, практыка - 2024". Гэта значнае мерапрыемства для прававой сферы рэспублікі, арганізатарам якога выступае Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі. Удзел у канферэнцыі прымаюць больш за 200 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, юрыдычнай навуковай супольнасці з Беларусі і Расіі.-0-