Фота з архіва
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адбудзецца 18 лістапада ў 11.00. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Члены Савета Рэспублікі разгледзяць наступныя праекты законаў: "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2025 год", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб каштоўных металах і каштоўных камянях", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ліцэнзаванні", "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй", "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі", "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Статута Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны", "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў названай сферы ад 16 лютага 2021 года", "Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў".-0-