Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2016, 18:50

Чэрвеньскія жыроўкі прыйдуць беларусам у новых і старых грашах

6 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Чэрвеньскія жыроўкі прыйдуць беларусам і ў новых, і ў старых грашах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян, СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Аксціловіч.

У чэрвеньскіх жыроўках толькі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі будуць пазначаны ў недэнамінаваных рублях. Астатнія лічбы будуць пазначаны ў двайным фармаце. Паводле слоў Генадзя Аксціловіча, зроблена гэта для таго, каб людзям было прасцей разабрацца ў рахунку-паведамленні. Ён дадаў, што чэрвеньскія жыроўкі павінны прыйсці ў звычайны тэрмін, без затрымкі.

"Наступныя жыроўкі да канца года будуць у дэнамінаваных грашах. Але падагульняючая лічба будзе адлюстравана і ў новых, і ў старых рублях, каб грамадзянам было прасцей арыентавацца", - адзначыў начальнік упраўлення Мінжылкамгаса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі