Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2021, 11:18

Чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце праходзіць у Гродне

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце праходзіць у Гродне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.

"З 2 па 4 сакавіка ў адміністрацыйна-трэніровачным цэнтры пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС праходзіць чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце ў памяшканнях сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах удзельнічаюць спартсмены з дзевяці каманд, што прадстаўляюць абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, а таксама дзве каманды Універсітэта грамадзянскай абароны МНС", - расказалі ў прэс-службе.

Сёння спартсмены выявяць лепшых у пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі. 3 сакавіка - пазмагаюцца за права называцца лепшымі ў дваябор'і. 4 сакавіка пройдуць спаборніцтвы ў адной з самых маляўнічых дысцыплін пажарна-выратавальнага спорту - пад'ёме па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы. "Пасля заканчэння турніру адбудзецца яркае закрыццё спаборніцтваў", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі