Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Чатыры беларуска-амерыканскія дакументы па пашырэнні барацьбы з наркотыкамі падпісаны ў Мінску

Грамадства 21.05.2019 | 12:19
Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Багдзевіч
Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Багдзевіч

21 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чатыры беларуска-амерыканскія мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж беларускімі дзяржорганамі і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША падпісаны сёння ў МЗС Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Дзяржаўным мытным камітэтам, Міністэрствам унутраных спраў, Следчым камітэтам Беларусі і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Печань
Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Печань'

Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і першы намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - начальнік крымінальнай міліцыі Іван Падгурскі
Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і першы намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - начальнік крымінальнай міліцыі Іван Падгурскі'

Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і першы намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксей Волкаў
Рэгіянальны дырэктар Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША Уільям Уорэн-малодшы і першы намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксей Волкаў'

Як адзначыла на мерапрыемстве часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, гэтыя дакументы - важны крок ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі. Яна звярнула ўвагу на высокія стандарты дзейнасці беларускіх праваахоўных органаў і выказала ўпэўненасць, што абодва бакі будуць эфектыўна ўзаемадзейнічаць. "Дакументы адкрываюць дарогу для дружалюбнага супрацоўніцтва", - сказала часовы павераны ў справах ЗША.

"Барацьба з гандлем наркотыкамі вельмі важна, і мы спадзяёмся на ўмацаванне супрацоўніцтва з беларускімі калегамі", - падкрэсліла дыпламат. Яна дадала, што амерыканскі бок разгледзіць прапановы беларускіх калег аб арганізацыі сумесных трэнінгаў на базе Акадэміі МУС.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.