Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2018, 19:19

Частка столі абвалілася ў сталічным гандлёвым цэнтры "Арэна Сіці"

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным гандлёвым цэнтры "Арэна Сіці" на пр. Пераможцаў абвалілася частка столі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

"Абрушылася падвесная столь (гіпсакардон) на плошчы 150 кв. м. Паводле папярэдніх даных, дапамога ратавальнікаў не патрабуецца", - праінфармавала Вольга Мельчанка.

Фота з Twitter-акаўнта Мінскага гарадскога УМНС'

Як расказалі ў ГУУС, паведамленне ў аператыўна-дзяжурную службу Цэнтральнага РУУС аб абрушэнні столі ў ГЦ "Арэна Сіці" паступіла ў 15.51. На месцы працуюць праваахоўнікі. Абставіны ўдакладняюцца.

Пацярпела 24-гадовая дзяўчына. Яна шпіталізавана. Папярэдні дыягназ - чэрапна-мазгавая траўма.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі