Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 13:14

Частка беларускіх бальніц перапрафілявана для прыёму пацыентаў з COVID-19

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных штодзённага маніторынгу, які праводзіцца ва ўстановах аховы здароўя Беларусі, перапрафілявана дастаткова бальніц для таго, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што прынята рашэнне не закрываць цалкам усе бальніцы і аддзяленні, а пакінуць частку з іх для аказання звычайнай планавай, высокатэхналагічнай і спецыялізаванай дапамогі.

У Мінску перапрафілявана і працуе з 23 кастрычніка для лячэння пацыентаў з пнеўманіяй і COVID-19 2-я гарадская клінічная бальніца. Такіх пацыентаў прымаюць таксама інфекцыйная клінічная бальніца і дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца. Акрамя таго, пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у 3-ю гарадскую бальніцу імя Клумава (тэрапеўтычны корпус), 4-ю бальніцу (тэрапеўтычны корпус, частка хірургічнага корпуса і нефралагічнае аддзяленне), 5-ю бальніцу (неўралагічны корпус і корпус нумар 1), 6-ю гарадскую бальніцу (тэрапеўтычны корпус), у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі і Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў ВАВ імя Машэрава. Пры неабходнасці падрыхтаваны да шпіталізацыі пацыентаў з каранавірусам РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі, Рэспубліканская клінічная бальніца медрэабілітацыі.

Усяго ў сталіцы працуе 88 арганізацый аховы здароўя, з іх 26 бальнічных. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах - 10 115, для дзяцей - 2015. Для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй перапрафілявана 1748 ложкаў, 99 - у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Жыхары Мінскай вобласці шпіталізуюцца ў Мінскі абласны процітуберкулёзны дыспансер, Барысаўскую бальніцу нумар 2, Жодзінскую цэнтральную гарадскую бальніцу. Прымаюць пацыентаў таксама цэнтральныя раённыя бальніцы ў Маладзечне, Мар'інай Горцы, Слуцку, Стоўбцах, Салігорску. Усяго ў стацыянарах вобласці - 11 519 ложкаў, для работы з COVID-19 запланаваны 1762. Для жыхароў Мінскага раёна ў Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы абсталяваны дадаткова 262 ложкі (з 652 існуючых).

У Гомельскай вобласці пацыентаў з COVID шпіталізуюць у абласныя інфекцыйную і туберкулёзную бальніцы, гарадскія клінічныя бальніцы нумар 1, нумар 2, нумар 4, бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама ў абласной клінічны шпіталь ІАВ, а таксама цэнтральныя раённыя бальніцы. Для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID і пнеўманіяй перапрафілявана 2560 ложкаў. Пры неабходнасці будзе задзейнічаны Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер, Гомельская гарадская клінічная бальніца нумар 3, Гомельская абласная клінічная бальніца і інш. Усяго на сёння ў вобласці працуюць 244 арганізацыі аховы здароўя, з іх 89 бальнічных. Усяго ў стацыянарах 14 361 ложак.

У Віцебску перапрафіляваны на работу з COVID-19 таксама некалькі ўстаноў аховы здароўя. У іх ліку - Віцебская абласная інфекцыйная бальніца, гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, гарадская цэнтральная бальніца, абласны скурвендыспансер, таксама задзейнічаны нефралагічны корпус Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

У Полацку пацыентаў з COVID-19 прымае гарадская бальніца, у Наваполацку - цэнтральная гарадская бальніца (інфекцыйнае аддзяленне) і скурна-венералагічны дыспансер. У Оршы - гарадская бальніца нумар 3 і пульманалагічнае аддзяленне бальніцы нумар 1 імя Сямашкі. Пры неабходнасці пацыенты з COVID-19 будуць паступаць у 1-ю гарадскую клінічную бальніцу Віцебска.

У Магілёўскай вобласці на 22 кастрычніка перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID і пнеўманіяй 1751 ложак (усяго ў стацыянарах - 10 661 ложак). Пацыентаў з каранавірусам шпіталізуюць у Магілёўскі абласны процітуберкулёзны дыспансер, інфекцыйную бальніцу, гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, Магілёўскую бальніцу нумар 1, Бабруйскую цэнтральную бальніцу, Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер, Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу. Перапрафіляваны аддзяленні пад лячэнне пацыентаў з COVID-19 ва ўсіх вялікіх цэнтральных раённых бальніцах. Размова ідзе аб такіх гарадах, як Асіповічы, Крычаў, Касцюковічы і Горкі. У астатніх ЦРБ гэтыя пацыенты праходзяць лячэнне ў пастаянна дзеючых інфекцыйных аддзяленнях.

Прадугледжаны план далейшага перапрафілявання ложкавага фонду. Пры неабходнасці будзе задзейнічаны Бабруйскі міжраённы анкалагічны дыспансер і Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны.

У Гродзенскай вобласці ўсяго 8903 ложкі, перапрафіляваны на работу з COVID-19 - 2200. Пацыентаў з каранавірусам прымаюць Гродзенская абласная інфекцыйная бальніца, гарадскія бальніцы нумар 2 і нумар 3, Гродзенская абласная бальніца медрэабілітацыі, Гродзенскі абласны клінічны цэнтр "Фтызіятрыя" і Гродзенская ўніверсітэцкая клініка. Ва ўсіх цэнтральных раённых бальніцах перапрафіляваны аддзяленні для лячэння пацыентаў з COVID-19.

Што датычыцца Брэсцкай вобласці, усяго тут у стацыянарах 10 724 ложкі, перапрафіляваныя для работы з COVID-19 - 1867. Жыхары Брэста з цяжкім ходам каранавіруса шпіталізуюцца ў Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу і інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. Жыхары вобласці шпіталізуюцца ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу, у Баранавіцкую гарадскую бальніцу нумар 2. Таксама для пацыентаў з COVID-19 перапрафілявана частка ложкаў Пінскай цэнтральнай гарадской бальніцы, цэнтральныя раённыя бальніцы ў Івацэвічах, Кобрыне, Лунінцы, Століне і Бярозе. Разгорнута інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што за апошнія некалькі месяцаў значна палепшылася сітуацыя з забеспячэннем кіслароднымі кропкамі - у наяўнасці 2184 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, больш за 1,5 тыс. наркозна-дыхальных апаратаў, 9688 кропак падключэння кіслароду, 3075 дазатараў кіслародна-паветранай сумесі, 433 кіслародныя канцэнтратары. Установы забяспечаны лякарствамі для аказання меддапамогі і сродкамі індывідуальнай аховы. Створаны запас сродкаў індывідуальнай аховы дае магчымасць забяспечыць работу арганізацый аховы здароўя ў сярэднім больш як на 2 месяцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі