Сцяг Субота, 13 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 студзеня 2016, 14:12

Часовыя нумарныя знакі не заменяць у Беларусі транзітныя

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовыя нумарныя знакі, форма якіх вызначаецца пастановай МУС нумар 343 ад 24 лістапада 2015 года, з'явяцца ў Беларусі з 14 лютага 2016 года і не стануць заменай транзітным рэгістрацыйным знакам, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Ганна Банадык.

"Гэтыя нумарныя, прашу заўважыць, не рэгістрацыйныя знакі ўводзяцца для таго, каб вадзіцелі толькі што набытых транспартных сродкаў - вырабленых у Беларусі або не вырабленых, але раней не зарэгістраваных у нашай краіне - маглі бясплатна праехаць па платных трасах да месца дзяржаўнай рэгістрацыі. Новы від нумароў будуць выдаваць аўтадылеры і беларускія заводы, якія вырабляюць аўтамабілі. Важна разумець, што часовыя нумарныя знакі не з'яўляюцца заменай транзітных рэгістрацыйных знакаў", - сказала Ганна Банадык.

Прадстаўнік ДАІ нагадала, што "транзіты" выдаюцца на транспартныя сродкі, якія здымаюцца з уліку, і дзейнічаюць тры месяцы, а часовыя знакі неабходна здаць у ДАІ пры дзяржаўнай рэгістрацыі набытага транспартнага сродку, што трэба зрабіць на працягу 10 дзён. Звесткі аб гэтых нумарах не будуць уносіцца ў базу ДАІ, а іх улік будуць весці вытворцы і прадаўцы транспартных сродкаў. Звесткі аб выдадзеных часовых нумарных знаках павінны захоўвацца не менш як тры гады. "Гэта фактычна часовы допуск да ўдзелу ў дарожным руху для транспартных сродкаў, якія раней не знаходзіліся на ўліку", - удакладніла Ганна Банадык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі