9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нашы кампазітары тонка і глыбока адчуваюць тэму вайны. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр культуры Руслан Чарнецкі перад гала-канцэртам "Вялікая Перамога" каля Палаца спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Напрыклад, я не першы раз чую ўверцюру са спектакля "Без тэрміну даўнасці" Маладзёжнага тэатра эстрады, але кожны раз у мяне бегаюць мурашкі па скуры. Іх выклікае і песня ў выкананні Вікторыі Алешка "Помніце". Выдатных песень вялікая колькасць. Якую ні вазьмі, яны цудоўныя, таму што беларусы ведаюць, пра што спяваюць. Гэта ў нас у крыві. Гэта наша гістарычная памяць, менавіта таму нашы кампазітары так глыбока і так тонка гэта адчуваюць", - сказаў Руслан Чарнецкі.
Ён дадаў, што ў кожнага беларуса ў сям'і ёсць гісторыя, звязаная з вайной, і ён не выключэнне. "У мяне абодва дзяды загінулі на гэтай вайне. Мае бацькі выраслі сіротамі, таму, уласна кажучы, у маёй сям'і таксама ёсць асабістая трагедыя", - падзяліўся сваёй гісторыяй міністр культуры.
На яго думку, гала-канцэрт стаў напамінам мінчанам, гасцям сталіцы і краіны аб тым, што тое, што здарылася 80 гадоў таму, ніколі не павінна паўтарыцца, і аб тым, што гэта для нас святое свята, бо дзяды і прадзеды адстаялі для нас мірнае чыстае неба.

"Дзень Перамогі - адно з самых важных свят у гісторыі нашай краіны. Мы цяпер як ніхто разумеем, што павінны адстаяць нашу гістарычную памяць, таму што нам спрабуюць навязаць нейкія іншыя, абсалютна ілжывыя наратывы. Кожны артыст, які выступае на ўсіх пляцоўках у Мінску, усведамляе, якая гістарычная праўда. Нам не трэба нічога даказваць. Мы добра ведаем, што тады адбывалася. Аб гэтым нам расказвалі нашы дзяды і прадзеды, бабулі і дзядулі. Мы павінны проста захаваць гэту памяць і перадаць нашчадкам", - рэзюмаваў Руслан Чарнецкі.-0-
Фота Раміля Насібуліна