Руслан Чарнецкі. Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктыва нумар 12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы" стала адказам на сучаснае запатрабаванне грамадства. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Руслан Чарнецкі.
"Цяпер у нас нарматыўна замацавана тое запатрабаванне, якое ўжо 30 гадоў існуе ў грамадстве. Краіне без ідэалогіі наогул ніяк і нікуды. Вядома, гэта тыя нашы каштоўнасці, важныя для нас як для нацыі, краіны пасылы, якія мы абавязаны трансліраваць не толькі сабе, але і свету. Мы пражылі гэтыя гады, умацаваліся ў разуменні, што жыць без ідэі - гэта няправільна. Таму тое, што такі дакумент з'явіўся і падпісаны прэзідэнтам, і тыя мэты і задачы, якія ў дырэктыве ёсць, - гэта магчымасць рухацца далей якасней, трансліруючы нам самім і свету нашу пазіцыю. А таксама тое, якія мы, што адстойваем, што для нас важна", - упэўнены Руслан Чарнецкі.
Міністр падкрэсліў, што дырэктыва як ніколі своечасовая. "Гэта запатрабаванне грамадства, беларусаў. Бо ідэалогія - гэта, па сутнасці, ідэя, мэта, да якой рухаецца грамадства. Тое, які вобраз будучыні мы бачым наперадзе, да чаго мы імкнёмся", - адзначыў ён.
"Магу сказаць, што Міністэрства культуры рэалізоўвала ідэалагічныя пасылы, выкладзеныя ў дырэктыве, яшчэ задоўга да яе падпісання. Культура - вельмі моцны інструмент, з дапамогай якога можна пашыраць нашу беларускую, нацыянальную ідэалогію. Мы ідзём у гэтым напрамку даволі даўно і будзем толькі ўзмацняць гэту работу", - рэзюмаваў Руслан Чарнецкі.-0-