Фота з архіва
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД плануецца правесці 11 красавіка ў Астане, заявіў журналістам генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Сяргея Лебедзева, на гэты момант у парадак дня ўключана 13 пытанняў. "Будзе разгледжана 16 дакументаў. Дакументы прысвечаны традыцыйна ўмацаванню бяспекі краін СНД. Ёсць пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва пагранічных ведамстваў, міністэрстваў абароны. Акрамя таго, на парадку дня - чатыры гуманітарныя пытанні: аб заснаванні кінафестывалю краін СНД, аб валанцёрскім руху.
"Прадугледжваецца, што будуць заснаваны чатыры базавыя арганізацыі краін СНД: адна - у сферы абароннага супрацоўніцтва і тры - у сферы адукацыі", - дапоўніў генеральны сакратар СНД.-0-