
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маючае адбыцца пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якое плануецца ў чэрвені, будзе прысвечана пытанням удасканалення грамадзянска-патрыятычнага выхавання падлеткаў і моладзі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Валянціна Ражанец.
"Маючае адбыцца пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці будзе прысвечана пытанням патрыятычнага, духоўнага выхавання нашых дзяцей і моладзі. Патрыятычнае і духоўнае выхаванне - адзін з галоўных складнікаў, у тым ліку бяспекі", - сказала Валянціна Ражанец.
Прадаўжаючы тэму, намеснік старшыні пастаяннай камісіі заўважыла: "Гэта важнейшы аспект. Паглядзіце, што адбываецца з тымі, хто не помніць сваю гісторыю, хто хоча яе перапісаць".
"Мы, кожны на сваім месцы, павінны зрабіць усё, каб захаваць гістарычную памяць, каб умацоўваць сувязь пакаленняў, навучыць нашых дзяцей, якія ў будучым прыйдуць на наша месца, захоўваць і прымнажаць лепшае", - дадала дэпутат.
Між тым ужо сёння для падлеткаў і моладзі рэалізуюцца медыйныя праекты патрыятычнай накіраванасці, у прыватнасці праекты "Лічбавая зорка", "Беларусь: да і пасля", па вывучэнні памятных мясцін Вялікай Айчыннай вайны і інш.
На мінулым пасяджэнні камісіі ў снежні разглядалася пытанне аб стварэнні бяспечнага асяроддзя жыццядзейнасці дзяцей. "Абмяркоўваліся магчымыя крокі, якія трэба зрабіць для таго, каб дзяцінства было больш камфортным і светлым, каб дарослыя, хто павінен абараняць дзяцей, не наносілі шкоды дзіцячай свядомасці", - адзначыла дэпутат.
Валянціна Ражанец упэўнена, што за дзяцінства ў адказе абсалютна ўсе. "Мы ўсе маем дачыненне да выхавання дзяцей. Таму вельмі важна мець моцнае міжведамаснае ўзаемадзеянне. Нацыянальная камісія адыгрывае ў гэтым плане каардынуючую ролю", - дадала яна.
Сёння, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, члены Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці правялі сустрэчы з дэлегацыямі дзяцей з розных рэгіёнаў краіны. Дыялогавыя пляцоўкі сталі часткай мерапрыемстваў рэспубліканскага свята для дзяцей "Дзяцінства мірная краіна", якія праходзяць сёння ў Мінску. Сустрэчы адбыліся на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Акрамя таго, для дзяцей падрыхтавалі экскурсійныя праграмы ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным гістарычным музеі, святочны канцэрт і інтэрактыўныя пляцоўкі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама наведванне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.-0-