Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2025, 17:13

Чаму ўзяцце Часава Яра - гэта ваенна-палітычны поспех Расіі, растлумачыў Азараў

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часаў Яр, нядаўна ўзяты расійскімі войскамі, фактычна адкрывае дарогу да раёнаў Канстанцінаўкі, Краматорска і Славянска. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў прэм'ер-міністр Украіны (2010-2014) Мікалай Азараў.

"Данбас - гэта вялікі стратэгічны і прамысловы раён былой Украіны. Мне цяжка называць гэту краіну Украінай, таму што гэта тэрыторыя, якую кантралюе антыўкраінскі рэжым, што з'яўляецца поўнасцю марыянетачным. Калі гаварыць пра Часаў Яр, то гэта быў вялікі цэнтр, перш за ўсё вогнетрывалай прамысловасці, - сказаў Мікалай Азараў. - А гэта вельмі важны элемен, які забяспечвае металургічную прамысловасць. У раёне Часава Яра знаходзяцца вялікія руднікі па здабчы вогнетрывалай гліны".

Такім чынам, падкрэсліў экс-прэм'ер Украіны, гэты, няхай і невялікі, населены пункт мае ключавое значэнне для забеспячэння металургічнай прамысловасці. Акрамя таго, дадаў ён, узяцце Часава Яра з'яўляецца поспехам расійскай арміі з ваенна-палітычнага пункту гледжання. "Далей, вядома, наперадзе даволі цяжкія раёны Дружкоўкі, Канстанцінаўкі, Краматорска, Славянска", - падкрэсліў Мікалай Азараў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі