Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2025, 14:05

Чаму беларускія прадукты харчавання цэняцца ў свеце? Меркаванне дырэктара сельгаспрадпрыемства

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшай харчовай прадукцыі, чым з Беларусі, у Еўропе цяжка знайсці. Такое меркаванне выказаў дырэктар ААТ "Бальшавік-Агра" (Салігорскі раён) Алег Упенік у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

Алег Упенік адзначыў, што ў Беларусі да вытворчасці прадуктаў харчавання прад'яўляюцца вельмі жорсткія патрабаванні, у тым ліку ветэрынарна-санітарныя і тэхналагічныя, што ў канчатковым выніку дае магчымасць выпускаць якасную прадукцыю.

"На сённяшні дзень, напэўна, лепшай прадукцыі як у краінах постсавецкай прасторы, так і Еўропы складана будзе знайсці. Беларуская прадукцыя будзе на парадак лепшая", - сказаў дырэктар прадпрыемства.

Як заявіў у сакавіку намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, у 2024 годзе выручка ад экспарту беларускіх прадуктаў харчавання вырасла на $1 млрд.

"Нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці дало магчымасць не толькі задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку, але і павялічыць экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на 14,4 працэнта. Атрымана $8,5 млрд валютнай выручкі, што на $1 млрд больш за 2023 год", - адзначыў Уладзімір Гракун.
Паводле яго слоў, пастаўкі прадуктаў харчавання вяліся ў 117 краін, у тым ліку ў 19 дзяржаў - упершыню.

Пры гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу дабіцца экспарту прадуктаў харчавання ў памеры $10 млрд. "Усё мы можам, і Гасподзь падарыў нам дзіўную прыроду для таго, каб жыць нармальна і працаваць. Наша задача - экспарт у аб'ёме не меншым як $10 млрд у год з акцэнтам на новыя рынкі, а новыя рынкі - гэта Азія і Афрыка", - падкрэсліў Прэзідэнт у лістападзе 2024 года на "Дажынках" у Клімавічах.

"Нафтавікі столькі не атрымліваюць. А трэба $10 млрд - адзін мільярд застаўся. Мы павінны ў наступнай пяцігодцы падысці да гэтага ўзроўню. Будзе нялёгка. Але зразумейце, інакш дабіцца рэзультату будзе немагчыма. Толькі цяжкая праца, пот і максімальнае напружанне могуць нам дапамагчы", - дадаў беларускі лідар.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі