Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2025, 17:19

Чамаданава: у Мінску няма ні адной школы, дзе не было б музея баявой славы

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску няма ні адной школы, дзе не было б музея баявой славы. Аб гэтым заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Інтэнсіўная работа па стварэнні музеяў баявой славы ў школах Мінска пачалася яшчэ два гады таму, калі кіраўніцтва горада прыняло такое рашэнне. "У кожнай школе, асабліва тых, якія носяць імёны герояў, неабходна стварыць музеі. Гэта ўжо не проста звычайныя музеі, яны з сучасным афармленнем. Можна не проста экспанат паглядзець, а дзякуючы QR-кодам і штучнаму інтэлекту даведацца шмат новага, - растлумачыла яна. - У нас сёння няма ні адной школы, дзе няма музея".

Некалі і размовы не было пра патрыятычныя класы, але сёння толькі ў Мінску іх больш за 40. Таксама створана 53 тэматычныя клубы. "Гэта ўсё карпатлівая работа не проста сістэмы адукацыі, а ўсіх без выключэння - гарадскіх, раённых улад, усіх зацікаўленых. А паколькі мы ўсе ведалі і рыхтаваліся да такой вялікай даты, як 80 гадоў Вялікай Перамогі, цяпер гэта работа стала яшчэ інтэнсіўней. Мы нават выбудавалі сістэму дыялогу паміж установамі адукацыі. Бо гэта не проста - у нашай школе створаны музей, і ўсе вучні школы павінны яго наведаць і на гэтым усё. У нас ёсць яшчэ мабільныя экспазіцыі, якія сёння можна перавозіць з адной школы ў іншую. Сёння гэты трафік існуе паміж усімі ўстановамі адукацыі", - адзначыла Вольга Чамаданава.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі