Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб расказаць моладзі пра боль ветэранаў праз асабістыя гісторыі. Такое меркаванне выказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і ў справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Гаворачы аб важнасці захавання гістарычнай памяці, у тым ліку аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, Вольга Чамаданава ўзгадала, як у школьныя гады з хваляваннем ставілася да ветэранаў, герояў вайны. "Яны размаўлялі з намі. Цяпер мы робім усё магчымае, каб расказаць моладзі пра той боль, які яны перадавалі праз свае асабістыя гісторыі. Дзякуй богу, што яны, стагадовыя юбіляры, якія прайшлі ўсе нягоды вайны, сёння з намі, - сказала яна. - Чаму мы захоўваем гэту памяць? Не дай бог, каб гэты кровапралітны час паўтарыўся. Мільёны знішчаных мірных жыхароў, сотні спаленых вёсак - страшней часу, якім бы ён сёння складаным для нас не ўяўляўся, яшчэ ніколі не было. Як толькі мы хоць бы на адну хвіліну перастанем гаварыць аб гэтым перыядзе часу, паверце, мы фактычна пачнём забываць сваю гісторыю. Мы не павінны спыняцца".

Гэтаму ўдзяляецца ў краіне вялікая ўвага, заўважыла Вольга Чамаданава. Праходзіць шмат сустрэч, прысвечаных тэме вайны, і не толькі ў рамках падрыхтоўкі да 9 Мая. "Мы гаворым аб гэтым на працягу ўсяго года, штогод. Чаму? Таму што вырастае новае пакаленне. Таму што сёння менавіта для нашай краіны прынцыпова важна захаваць праўду пра той час, пра тую гісторыю, не перапісаць, не даць магчымасці каму б там ні было знішчаць нашы помнікі, нават калі яны не на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліла яна і дадала, што ўсе пакаленні проста абавязаны прадаўжаць гаварыць і памятаць пра той час.
Начальнік галоўнага ўпраўлення звярнула ўвагу, што сёння становяцца вядомымі новыя факты аб падзеях ваенных гадоў дзякуючы расследаванню Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. "Мы бачым тое, што знаходзіцца ў архівах, нейкія тайныя рэчы, напрыклад, пра тую ж спаленую Хатынь, - дадала Вольга Чамаданава. - Вайна - гэта ў тым ліку і асабістыя прыклады гераізму і мужнасці. Напэўна, ні ў адным перыядзе гісторыі, як менавіта ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, мы не ўбачым такіх гісторый".-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.