Навіны сюжэта
"30 фактаў аб УНС "
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На другім Усебеларускім народным сходзе былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця краіны на 2001-2005 гады. У сувязі з 30-гадовым юбілеем УНС БЕЛТА прапануе ўспомніць гісторыю аднаго з важнейшых органаў палітычнай сістэмы Беларусі. 30 гадоў, 30 фактаў, 30 публікацый - агенцтва падрыхтавала серыю матэрыялаў аб сходзе, у якіх раскажа аб станаўленні вышэйшага органа народаўладдзя і яго сучаснай ролі ў жыцці нашай краіны.
Факт 9. Дэлегаты другога УНС вызначылі прыярытэтныя напрамкі развіцця Беларусі на 2001-2005 гады
18 і 19 мая 2001 года ў сталічным Палацы Рэспублікі прайшоў другі УНС. Яго лозунг - "За моцную і квітнеючую Беларусь!". Прыкладна 2,5 тыс. дэлегатаў падвялі вынікі папярэдняй пяцігодкі. Рэалізацыя праграмы на 1996-2000 гады дала магчымасць павялічыць ВУП на 35,7%, аб'ём прамысловай вытворчасці - на 64,4%, інвестыцыі ў асноўны капітал - на 33,2%, увод жылля - на 81,1%, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва - на 71,6%. У 2000 годзе ўдалося перасягнуць паказчыкі дакрызіснага 1990 года па аб'ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, рэальных грашовых даходаў насельніцтва.
Удзельнікі сходу таксама вызначылі асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2001-2005 гады. Прыярытэтнымі былі названы харчовая бяспека, экспарт, жыллё, інавацыі і інвестыцыі. Рэалізацыя гэтай праграмы дала магчымасць радыкальна знізіць інфляцыю. Так, зводны індэкс спажывецкіх цэн знізіўся з 207,5% у 2000 годзе да 108% у 2005 годзе. Інвестыцыі выраслі на 84%. Валавы ўнутраны прадукт за пяцігоддзе быў павялічаны на 43,1%. Сярэднямесячная заработная плата працуючых у канцы 2005 года склала ў эквіваленце $261 пры прагнозе $250.

З дакладам, аднайменным лозунгу форуму, выступіў кіраўнік дзяржавы. Чырвонай ніткай праз увесь даклад праходзіла думка, што Беларусь на справе сфарміравалася як незалежная дзяржава. Прэзідэнт нагадаў, як краіна адмовілася ад разбуральнай "шокавай тэрапіі" і дзікай прыватызацыі ў 1990-х. "Мы не рынуліся прадаваць за бясцэнак заводы, фабрыкі, зямлю-карміцельку. А многія тады паціралі рукі ў надзеі пажывіцца за кошт уласнасці, створанай працай усяго народа. Нягледзячы на жорсткую крытыку як справа, так і злева, мы выбралі шлях эвалюцыйных пераўтварэнняў. І ён сябе апраўдаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У выступленні Прэзідэнта таксама былі блокі, прысвечаныя знешняй палітыцы, пытанням нацыянальнай бяспекі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў і тое, што бліжэйшае пяцігоддзе стане важным этапам развіцця нацыянальнай дзяржаўнасці, дэмакратыі, фарміравання грамадзянскай супольнасці, удасканалення заканадаўства, развіцця парламентарызму, мясцовага самакіравання. "Галоўны прынцып фарміравання грамадзянскай супольнасці - прытрымліванне Канстытуцыі, законаў краіны, супрацоўніцтва ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва, галін улады, грамадскіх арганізацый, палітычных партый і рухаў. Усё гэта выключае палітычны радыкалізм, экстрэмізм і неканстытуцыйныя формы барацьбы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Завяршыў сваё выступленне Аляксандр Лукашэнка словамі беларускага класіка Якуба Коласа: "Няма ў чалавека нічога цудоўней і даражэй Радзімы. Чалавек без Радзімы - жабрак". "Наперадзе нас чакае напружаная і ўпартая работа, у якой галоўны арыенцір - дабрабыт і працвітанне Беларусі", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
Усебеларускі народны сход - вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе з 2024 года праходзіць штогод. Трэцяе пасяджэнне VII УНС пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года.-0-