ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 16 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2021, 09:51

Чайчыц аб новых КоАП і ПВКоАП: прафілактыка важнейшая за пакаранне

Віктар Чайчыц. Фота з архіва
Віктар Чайчыц. Фота з архіва

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дазваляюць сказаць, што прафілактыка важнейшая за пакаранне. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц у праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, новыя кодэксы вызначае прафілактычная і папераджальная накіраванасць. "Новыя кодэксы дазваляюць сказаць, што прафілактыка важнейшая за пакаранне. Грамадзянам цяпер прадастаўлена права паглядзець на свой нейкі ўчынак, правапарушэнне, загладзіць віну перад грамадствам, перад пацярпелымі, хутка панесці пэўнае пакаранне і далей жыць і працаваць", - сказаў Віктар Чайчыц.

Адміністрацыйныя правапарушэнні падзелены на тры катэгорыі: адміністрацыйны праступак, значныя і грубыя адміністрацыйныя правапарушэнні. "Што датычыцца грубых адміністрацыйных правапарушэнняў, ад агульнай колькасці іх усяго толькі 7 працэнтаў. Але гэта такія правапарушэнні, якія, можна сказаць, мяжуюць з крымінальнымі. Іх нельга ўчыняць выпадкова, але часам гэта можа адбыцца на эмоцыях. Напрыклад, чалавек пабіўся. У яго таксама ёсць магчымасць усвядоміць і больш не ўчыняць такія правапарушэнні", - растлумачыў ён.

Эксперт адзначыў, што па большасці правапарушэнняў зніжана адказнасць і пакаранне. Але ёсць асобныя грубыя адміністрацыйныя правапарушэнні, дзе адказнасць узмоцнена. "Я лічу, што гэта абгрунтавана. І гэта падтрымліваюць грамадзяне. Такія правапарушэнні не з'яўляюцца крымінальна каральнымі, але яны ўплываюць на жыццё вельмі многіх людзей. Напрыклад, блакіроўка руху на дарозе", - дадаў Віктар Чайчыц.

У новым кодэксе таксама з'явіцца глава ў адносінах да непаўналетніх. "Дзеянні, якія будуць прымяняцца ў адносінах да непаўналетніх, будуць мець перш за ўсё выхаваўчы характар. Ужо не будзе такіх наступстваў, як раней, калі чалавек, будучы ў непаўналетнім узросце, учыняў адміністрацыйнае правапарушэнне, і ў будучым гэта яму перакрывала ўсю далейшую кар'еру. Напрыклад, ён не мог паступіць у Акадэмію МУС або на юрыдычны факультэт. Ды і іншыя ВНУ вельмі асцярожна да гэтага адносіліся. Цяпер закон дазваляе, каб грамадзянін, які ў раннім узросце зрабіў памылку, спатыкнуўся, далей нармальна жыў і працаваў", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі