Аляксандр Алесін. Фота з архіва
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незалежны ваенны аналітык Аляксандр Алесін у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА абазначыў, якія крокі могуць быць прыняты па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне на чарговым этапе перагавораў, якія павінны адбыцца ў Стамбуле 15 мая.
Ваенны аналітык выказаў меркаванні адносна магчымага прадстаўніцтва ад Расіі на гэтым раўндзе перагавораў. "Эксперты лічаць, што Уладзімір Пуцін прышле туды важнага, але не самага галоўнага перагаворшчыка - на ўзроўні начальніка дэпартамента Міністэрства замежных спраў або яго намесніка, або, у самым лепшым для Зяленскага выпадку, міністра замежных спраў", - адзначыў ён.
На думку эксперта, было б лагічна пачынаць размову з узгаднення дэталей. "Гэта значыць, як будзе адбывацца развядзенне, кантроль, як будуць выконвацца папярэднія ўмовы Уладзіміра Пуціна - дэнацыфікацыя, дэмілітарызацыя і іншыя гарантыі. Чакаецца вельмі дзейная, сур'ёзная размова, да якой, я думаю, Зяленскі не гатовы. І далей - трэба ўжо глядзець за "ваўкамі", якія стаяць за ім. Гэта людзі, якія не даруюць яму памылкі, - тыя, хто быў у прэзідэнтах, тыя, хто рыхтуецца ў прэзідэнты, і тыя алігархі, якіх ён пакрыўдзіў. Таму ў выпадку, калі Зяленскі пакажа слабасць, калі ён не зможа праявіць сілу, не выключана, што яго проста з'ядуць яго заклятыя сябры-сапернікі", - заявіў Аляксандр Алесін.-0-
*Праект створаны за кошт мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.