Сцяг Субота, 28 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2026, 09:25

Чаго беларусам чакаць ад надвор'я 23 лютага, расказалі сіноптыкі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца сёння ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння будзе воблачна. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі па паўднёвым усходзе прагназуецца моцны снег, мокры снег, наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах будзе слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, па паўднёвым захадзе парывісты.

Тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі