4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вінаград чалавек купляе ў першую чаргу вачыма, а потым, паспрабаваўшы, арыентуецца на смак. Аб гэтым з веданнем справы гаворыць Мікалай Ярмоліч, які пра гэтага паўднёвага таварыша можа расказваць гадзінамі. Дзіва што - на яго ўчастку 15 сотак расце амаль 230 сталовых і тэхнічных сартоў вінаграду. Ці лёгка прыручыць у нашай краіне пераборлівую лазу - спыталі ў садавода.
Побач з домам нашага героя - уражальных памераў цяпліца з полікарбанату вышынёй 4,2 м і плошчай дзве соткі. За ёй - сад з сапраўдным лабірынтам з плоскасцей, на якіх пад адкрытым ужо небам цягнуцца да сонца кусты вінаграду.

"З таго часу як высадзіў першыя сем кустоў-трохгодак, праз мае рукі прайшло каля 350 сартоў і гібрыдных форм, - расказвае Мікалай Ярмоліч. - Дакладны ўлік не вяду. Ведаю, што многія ганарацца колькасцю, але мне не да гэтага. Мая задача ў іншым - праверыць, ці падыходзяць яны да ўмоў Беларусі", - гаворыць садавод.

Садаводствам ён займаецца ўжо амаль 20 гадоў. Успамінае, як убачыў у знаёмага на ўчастку рад з кустоў сталовага вінаграду з вялізнымі выспелымі гронкамі.

"Гэта быў вельмі моцны пазітыўны шок. Цяпер часта бачу такую ж рэакцыю ў людзей, якія ўпершыню прыходзяць на мой участак. Вырашыў пасадзіць культуру ў сябе. Купіў першыя кусты, і на наступны год мы атрымалі вельмі добры ўраджай, пасля гэтага мяне ўжо было не спыніць. Можна сказаць, што вінаград сам пераканаў яго вырошчваць", - усміхаецца ён.

Вінаградар упэўнены, што робіць людзей шчаслівымі, дорачы ім прыгажосць і смак. Ды і сам, прыходзячы з работы стомлены, перш за ўсё адпраўляецца на ўчастак, праходзячы ўздоўж вінаградных радоў - адпачывае.

"Калі надышоў тэрмін паспявання, спрабую ягады. Гэта рэлакс. Паглядзіце, колькі розных сартоў, і ўсе яны розныя - па форме, колеры, памеры, смакавай гаме. Мне не цікава засеяць усю цяпліцу адным і тым жа сортам, які дасць больш ягады, а я яе прадам і зараблю грошы. Мне важны знешні выгляд, падабаецца спрабаваць нешта новае", - адзначае субяседнік.

Мікалай Ярмоліч - герой нашага праекта "Беларусы ў кадры". Даведаліся ў яго, які вінаград смачнейшы: беларускі або паўднёвы і чаму гэту ягаду называюць энергетычна афарбаванай культурай. Таксама пагаварылі аб разнастайнасці сартоў і галоўных сакрэтах вялікага ўраджаю.
Побач з домам нашага героя - уражальных памераў цяпліца з полікарбанату вышынёй 4,2 м і плошчай дзве соткі. За ёй - сад з сапраўдным лабірынтам з плоскасцей, на якіх пад адкрытым ужо небам цягнуцца да сонца кусты вінаграду.

"З таго часу як высадзіў першыя сем кустоў-трохгодак, праз мае рукі прайшло каля 350 сартоў і гібрыдных форм, - расказвае Мікалай Ярмоліч. - Дакладны ўлік не вяду. Ведаю, што многія ганарацца колькасцю, але мне не да гэтага. Мая задача ў іншым - праверыць, ці падыходзяць яны да ўмоў Беларусі", - гаворыць садавод.

Садаводствам ён займаецца ўжо амаль 20 гадоў. Успамінае, як убачыў у знаёмага на ўчастку рад з кустоў сталовага вінаграду з вялізнымі выспелымі гронкамі.


Вінаградар упэўнены, што робіць людзей шчаслівымі, дорачы ім прыгажосць і смак. Ды і сам, прыходзячы з работы стомлены, перш за ўсё адпраўляецца на ўчастак, праходзячы ўздоўж вінаградных радоў - адпачывае.

"Калі надышоў тэрмін паспявання, спрабую ягады. Гэта рэлакс. Паглядзіце, колькі розных сартоў, і ўсе яны розныя - па форме, колеры, памеры, смакавай гаме. Мне не цікава засеяць усю цяпліцу адным і тым жа сортам, які дасць больш ягады, а я яе прадам і зараблю грошы. Мне важны знешні выгляд, падабаецца спрабаваць нешта новае", - адзначае субяседнік.

Мікалай Ярмоліч - герой нашага праекта "Беларусы ў кадры". Даведаліся ў яго, які вінаград смачнейшы: беларускі або паўднёвы і чаму гэту ягаду называюць энергетычна афарбаванай культурай. Таксама пагаварылі аб разнастайнасці сартоў і галоўных сакрэтах вялікага ўраджаю.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-
Фота аўтара
