Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2025, 16:04

Быць на слыху і зрабіць "смачна". Як крэатыў дапаможа раскруціць турызм у Беларусі, расказала дэлегат УНС 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь валодае вялікім турыстычным патэнцыялам, і для раскруткі турыстычных лакацый трэба больш крэатывіць. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказала дырэктар Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея, дэлегат Усебеларускага народнага сходу ад Брэсцкай вобласці Раіса Горбач.

Раіса Горбач назвала УНС вельмі важнай палітычнай і гістарычнай падзеяй. "Абмяркоўваем праграму, па якой будзем працаваць бліжэйшыя пяць гадоў, таму ўсё павінна быць выверана. Мне падабаецца выраз: крытыкуеш - прапануй, прапануеш - рабі, робіш - адказвай! Па вялікім рахунку ён можа быць эпіграфам да абмеркавання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады, - лічыць дырэктар музея. - Працую ў сферы культуры. Для мяне важны напрамак, які я добра ведаю. Трэба прадаўжаць працаваць, але больш якасна, плённа. Ад кожнага з нас у цэлым шмат залежыць".

Адзін з прыярытэтаў праграмы-2030 - рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу. "Ён у нас вялізны, мноства напрамкаў, унікальных мясцін. Напрыклад, Івацэвіцкі край ганарыцца Выганашчанскім заказнікам. "Хаваншчына" прадстаўлена як ваенна-гістарычны аб'ект, так і заказнік мясцовага значэння. Калі браць толькі наш Івацэвіцкі раён, то вельмі шмат такіх мясцін, куды турыстаў можна прыцягнуць і паказаць Беларусь цікавай і разнастайнай", - падкрэсліла Раіса Горбач.

Яна ўпэўнена, што для раскруткі турыстычных лакацый трэба прыкладаць больш намаганняў, крэатывіць. "Важна не толькі як мага больш расказваць, але яшчэ зрабіць так, каб гэта было "смачна". Каб чалавек паспрабаваў і захацеў расказаць, парэкамендаваць родным і блізкім. Я ўпэўнена, што турыстаў у нас будзе яшчэ больш, але да гэтага трэба імкнуцца, рабіць аб'екты больш прывабнымі. Работы непачаты край", - рэзюмавала дырэктар Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея.-0-.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі