Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2023, 11:23

Бычкоўскі: сітуацыя на дзяржграніцы з Еўрасаюзам застаецца складанай

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя на дзяржграніцы з Еўрасаюзам застаецца складанай, заявіў журналістам афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя на дзяржграніцы з Еўрасаюзам застаецца складанай, і пра яе стабілізацыю гаварыць не даводзіцца. Міграцыйная палітыка нашых суседзяў не змянілася. Па-ранейшаму мы фіксуем спробы насільных выштурхоўванняў людзей праз агароджы, а таксама праз так званыя варотцы для жывёл і трагічныя выпадкі гібелі. Хачу адзначыць, што пагранічнай службай не зафіксавана ні аднаго факта выкарыстання гэтых варотцаў па прамым прызначэнні. Можна сказаць, што яны былі спраектаваны менавіта для вось такіх незаконных і бесчалавечных дзеянняў еўрапейскіх праваахоўнікаў, калі іх яшчэ можна так назваць", - расказаў Антон Бычкоўскі.

Толькі з пачатку бягучага года спынены спробы незаконнага выціскання ў Беларусь груп бежанцаў агульнай колькасцю больш за 4,5 тыс. чалавек, адзначыў Антон Бычкоўскі. "Дзеянні сумежных бакоў сталі прычынай 10 смярцей іншаземцаў. І калі ў папярэднія два гады на граніцы з Латвіяй выпадкаў гібелі бежанцаў не было, то ў гэтым годзе такіх фактаў ужо чатыры", - падкрэсліў ён.

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (г. Мінск, пл. Свабоды, 15) 17 сакавіка адкрыецца фотавыстава БЕЛТА "Мяжа паміж жыццём і смерцю" пры падтрымцы Цэнтра "Сістэмная праваабарона". Выстава складаецца з больш як 100 фатаграфій, дзе адлюстраваны рэальныя гісторыі і лёсы мігрантаў з розных краін, у тым ліку дзяцей. Галоўная задача аўтараў выставы - расказаць з дапамогай здымкаў пра міграцыйны крызіс, паказаць рэальную сітуацыю на беларуска-польскай граніцы.

20 сакавіка фотавыстава "Мяжа паміж жыццём і смерцю" прадоўжыць сваю работу ў фае чыгуначнага вакзала Мінска (Прывакзальная плошча, 3). Фатаграфіі будуць экспанавацца тут да 26 сакавіка. З 27 сакавіка па 2 красавіка фотавыстава "Мяжа паміж жыццём і смерцю" будзе прадстаўлена ў будынку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. На працягу ўсяго часу яна будзе працаваць без выхадных, уваход бясплатны.

"Сённяшняя выстава - гэта фотагісторыя пра існуючы крызіс на граніцы, пра тое, як еўрапейская псеўдадэмакратыя абясцэніла жыцці людзей", - падкрэсліў Антон Бычкоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі