Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2016, 15:56

Бузоўскі: узаемадзеянне эканомікі і ідэалогіі павінна выходзіць на новы ўзровень

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне эканомікі і ідэалогіі павінна выходзіць на новы ўзровень. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Бузоўскі адзначыў, што "на новы ўзровень павінна выходзіць сістэма ўзаемадзеяння эканомікі і ідэалогіі". "Гэта адна з канцэптуальных стратэгічных задач, якую мы закладвалі на ўзроўні Адміністрацыі Прэзідэнта, ідэалагічнай вертыкалі", - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён таксама падкрэсліў, што цяпер такі пасыл, як сацыяльна арыентаваная дзяржава, пераасэнсоўваецца. "Гэта не эгаістычнае стаўленне да дзяржавы, - растлумачыў Ігар Бузоўскі. - Гэта ўсведамленне таго, што неабходна напружвацца, прыкладаць намаганні як прафесіяналу, як чалавеку, які развіваецца духоўна, маральна, творча, для таго каб атрымаць у нашым агульным саюзе пад назвай Рэспубліка Беларусь часцінку перамог".

Высокі ўзровень сацыяльнай падтрымкі будзе адпавядаць выключна тым вынікам, якія будзе атрымліваць дзяржава ў эканоміцы, сказаў ён. Ігар Бузоўскі зрабіў акцэнт на тым, што краіна дабілася немалых поспехаў у ахове здароўя, у вырашэнні дэмаграфічных праблем. "Краіна можа ганарыцца і дзяліцца вопытам, магчыма, нават манетызуючы гэты вопыт для іншых краін", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Ігар Бузоўскі звярнуў увагу на пытанне якаснага выкарыстання рэсурсаў, якія атрымліваюць ад эканомікі. "Гэта задача на перспектыву, каб не мінімізаваць нейкія сацыяльныя прэферэнцыі, якія мы сёння маем у рэспубліцы. Падтрыманне тых аб'ектаў, якія ёсць, - гэта таксама сацыяльныя выгады", - дадаў ён.

Указ аб скліканні 22-23 чэрвеня 2016 года ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу быў падпісаны Прэзідэнтам 3 мая. На форуме абмяркуюць вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праграмы на 2016-2020 гады. Колькасць удзельнiкаў сходу павінна скласці 2,5 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі