Мікалай Бузін. Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы абавязаны тым людзям, якія заплацілі крывёй за нашу сучаснасць, захаваннем іх памяці. Аб гэтым заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Бузін у час парламенцкіх чытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На папярэдніх чытаннях парламентарыі абмеркавалі вытокі мужнасці і гераізму савецкага чалавека, пастараліся раскрыць важнейшыя старонкі партызанскага руху і падпольнай барацьбы ў Беларусі. Чарговыя чытанні прысвечаны творчасці пісьменнікаў-франтавікоў, якая знаходзіла гарачы водгук у сэрцах савецкіх воінаў і працаўнікоў тылу, натхняла на гераічныя ўчынкі, усяляла ўпэўненасць у Перамозе. Тэма сённяшніх парламенцкіх чытанняў - вызваленне краін Усходняй Еўропы ад нацызму.
"Баявыя дзеянні на нашай тэрыторыі - гэта наш боль. Але пачынаючы з 1944 года, дакладней, з 27 сакавіка 1944 года па 9 мая 1945-га, баявыя дзеянні ішлі ў тым ліку на тэрыторыі Еўропы. Менавіта тут савецкі салдат вырашаў вельмі сур'ёзныя задачы, - сказаў Мікалай Бузін. - Сучасная гісторыя адлюстроўвае тры этапы Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта трэці этап - са студзеня 1944-га па май 1945 года - уключае вызваленне Еўропы. Ужо 27 сакавіка 1944 года ў рамках Яска-Кішынёўскай аперацыі войскі перайшлі на тэрыторыю Еўропы, але вораг быў вельмі моцны: 228 дывізій і 23 брыгады агульнай колькасцю 4,3 млн чалавек. Гэта вялікая лічба. І ўсе яны мелі баявы вопыт, былі падрыхтаваны і за спінай у іх было сем гадоў вайны. Але гаворачы аб вызваленні Еўропы, нельга не сказаць пра Беларускую стратэгічную аперацыю, таму што яны ажыццяўляліся практычна ў адзін і той жа час. Калі да Еўропы мы падышлі 27 сакавіка 1944 года, то ў чэрвені 1944 года праходзіла Беларуская стратэгічная аперацыя. І тут войскі чатырох франтоў, сярод якіх 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія франты і 1-ы Прыбалтыйскі фронт, нанеслі магутнае паражэнне праціўніку".
Нельга не сказаць аб подзвігу партызан Беларусі, якія ў гэты перыяд прыклалі ўсе магчымыя намаганні для таго, каб вызваліць нашу радзіму. "Толькі ў ноч на 20 чэрвеня было падарвана 40 тыс. чыгуначных рэек. Гэта вялікая лічба", - адзначыў дэпутат.
"Дарагой цаной дасталася Перамога. Увогуле Еўропа абышлася Савецкаму Саюзу ў 3,9 млн чалавек, якія тым ці іншым чынам заплацілі крывёй за вызваленне еўрапейскіх дзяржаў. Гэта вельмі дарагая цана, і сёння аб ёй многія проста не хочуць успамінаць, - падкрэсліў Мікалай Бузін. - Нашы помнікі, якія там знаходзяцца, пачынаюць абняслаўліваць. І гэта наша з вамі памяць, якую мы павінны абараняць, і проста абавязаны абараніць нашу Перамогу. Мы абавязаны тым людзям, якія заплацілі крывёй за нашу сучаснасць, захаваннем іх памяці".-0-