12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падатковыя органы Беларусі выконваюць складаныя задачы і паказваюць высокія вынікі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Апарату Савета Міністраў Канстанцін Бурак у час урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў падатковых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Высокія вынікі дзейнасці падатковых органаў Беларусі наглядна пацвярджаюць, што ў гэтай сферы працуюць людзі, для якіх выбраны шлях - не проста прафесія, а прызванне. І, вядома ж, аператыўна выконваць складаныя задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і ўрадам перад вашай структурай, можа толькі з'яднаная каманда аднадумцаў, якія шчыра любяць Радзіму, адданых абавязку, вопытных, аналітычна думаючых і добра разумеючых сваю адказнасць. Паступальнае развіццё калектыву як жывога сацыяльнага арганізма немагчыма без забеспячэння пераемнасці. Дазвольце падзякаваць усім, хто стаяў ля вытокаў Міністэрства па падатках і зборах і цяпер, не страціўшы энтузіязму, перадае маладым калегам бясцэнны вопыт і вучыць правільнаму стаўленню да справы. Асаблівыя словы ўдзячнасці - усяму кіраўніцтву міністэрства. Вы, як атланты, трымаеце падатковае неба, даўно забыўшы пра нармальны рабочы графік. Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам", - сказаў Канстанцін Бурак.
Ён таксама зачытаў віншаванне кіраўніка ўрада Беларусі з Днём работнікаў падатковых органаў, уручыў работнікам ганаровыя граматы Савета Міністраў і падзякі прэм'ер-міністра.
Ва ўзнагароджанні прыняла ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс. Яна зачытала віншаванне кіраўніка дзяржавы і ўручыла ўзнагароды ад Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
Фота Максіма Гучака