Канстанцін Бурак
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы нацэльвае на плённую камандную працу. Аб гэтым журналістам заявіў Канстанцін Бурак, які сёння быў назначаны кіраўніком дзяржавы на пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер Гродзенскі аблвыканкам узначальвае Юрый Караеў, які раней займаў пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці. У Канстанціна Бурака спыталі, наколькі метады яго работы могуць быць падобнымі да метадаў работы Юрыя Караева. Новы памочнік Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці адзначыў, што гаварыць аб гэтым яшчэ рана.

"У службовай дзейнасці мы з губернатарам не перасякаліся. Але паколькі мы афіцэры, мы аднолькава глядзім на многія рэчы, думаю, у нас не будзе пытанняў з узаемаразуменнем. Я лічу, што ў гэтым тандэме мы будзем эфектыўна выконваць задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы", - сказаў ён і дадаў, што кіраўнік дзяржавы нацэльвае на плённую камандную працу.
Канстанцін Бурак адзначыў, што 26 гадоў свайго жыцця ён прысвяціў ваеннай службе, пасля чаго перайшоў на цывільную. Ён служыў у Камітэце дзяржбяспекі і Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі.-0-