Скрыншот відэа БЕЛТА
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дае дакладны пасыл патэнцыяльным праціўнікам: у выпадку агрэсіі Беларусь будзе абараняцца з усёй існуючай магутнасцю. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка.
"Праціўніка заўсёды стрымлівае маральны складнік. Справа ў тым, што ў нас увесь час спрабуюць знайсці брэш. Не ідуць ламаць сцяну, а чакаюць, калі аслабее маральна-псіхалагічны складнік. У гэтым плане Прэзідэнт дае дакладны пасыл тым, хто бачыць у нас ворагаў: мы будзем абараняцца з усёй магутнасцю. Калі праціўнік сумняваецца ў тым, што ты гатовы даць адказ, ён абавязкова будзе наступаць. І гэта жаданне трэба адбіць загадзя, прэвентыўна", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Эксперт адзначыў, што Беларусь гатова прымяніць усе існуючыя ўзбраенні ў тым выпадку, калі патэнцыяльны праціўнік адважыцца на агрэсію ў адносінах да нашай краіны. "Адказ у любым выпадку будзе неадкладны. Таму што калі пачаць зацягваць, то цераз нас зноў пойдуць на Усход. Краіна павінна дэманстраваць, што ні адзін варожы крок не будзе беспакараным", - дадаў ён.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.