Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2022, 14:59

Будзе маштабна: сталі вядомы мерапрыемствы святочнай праграмы да Дня Незалежнасці

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Адамовіч расказала журналістам, якія мерапрыемствы арганізуюць для беларусаў да Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аднымі з самых маштабных стануць мерапрыемствы, якія пройдуць на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці, - адзначыла Іна Адамовіч. - Сярод іх: урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Беларусь, я люблю цябе" ў Палацы Рэспублікі 2 ліпеня, ускладанне вянкоў і кветак на мемарыяльным комплексе Курган Славы 3 ліпеня, ушаноўванне работнікаў культуры з далейшым гала-канцэртам майстроў мастацтва Вялікага тэатра Беларусі 3 ліпеня. Кульмінацыяй усіх святочных мерапрыемстваў традыцыйна стане гала-канцэрт майстроў мастацтваў "Наша памяць мацней" з правядзеннем акцыі "Спяём гімн разам" на пляцоўцы каля абеліска "Мінск - горад герой".

Прадстаўнік Мінкультуры раскрыла падрабязнасці кожнага мерапрыемства.

Паводле яе слоў, святочны канцэрт майстроў мастацтваў "Беларусь, я люблю цябе" пройдзе ў абноўленым фармаце. "Да яго падрыхтоўкі падключаны маладыя рэжысёры. Да мерапрыемстваў будуць прыцягнуты рэгіянальныя калектывы з усіх абласцей рэспублікі, вядучыя салісты, народныя артысты Беларусі, індывідуальныя выканаўцы і таленавітая моладзь. У канцэртных праграмах прымуць удзел вядучыя калектывы рэспубліканскага падпарадкавання: харавыя, аркестравыя", - падкрэсліла яна.

"Гэтым канцэртам арганізатары хочуць падкрэсліць, што патрыятызм - гэта перш за ўсё любоў да Радзімы. І гэта не проста палітычны прынцып, а прывязанасць да Радзімы і адданасць ёй. Будзем гаварыць пра любоў да Беларусі даступнай мовай", - прадоўжыла Іна Адамовіч.

У праграме канцэрта плануецца ўдзел народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, Генадзя Аўсяннікава, заслужаных артыстаў Беларусі - Жанэт, Алёны Ланской, Ірыны Дарафеевай, Аляксандра Саладухі, а таксама вядучых брэндавых калектываў - групы "Песняры", "Аўра", Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.Цітовіча.

У час канцэрта "Беларусь, я люблю цябе" ў фае Палаца Рэспублікі будзе арганізавана выстава, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Экспазіцыйныя павільёны раскажуць гасцям канцэрта пра розныя эпохі гісторыі дзяржавы.

"3 ліпеня - насычаны дзень, - падкрэсліла Іна Адамовіч. - У святочны дзень на Кургане Славы адбудзецца мерапрыемства, якое завяршае акцыю "Дарогамі мужнасці". З 20 чэрвеня па 3 ліпеня яна павінна ахапіць 27 гарадоў, пасёлкаў і вёсак, удастоеных ганаровага вымпела "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Удзельнікамі акцыі 3 ліпеня стануць прадстаўнікі маладога пакалення, ветэраны, удзельнікі "Поезда Памяці". У час мерапрыемства будуць прэзентаваны 27 вымпелаў", - расказала яна.

У працяг святочнага дня пройдзе цырымонія ўшаноўвання дзеячаў культуры Беларусі ў Вялікім тэатры Беларусі. "Гэта традыцыя была закладзена кіраўніком дзяржавы ў 2021 годзе. У час мерапрыемства ў фае ўстановы будзе арганізавана выстава, прысвечаная дасягненням дзеячаў культуры і мастацтва, якія будуць узнагароджаны ў рамках гэтага мерапрыемства. Праграма ўключае выкананне папулярных класічных твораў. Галоўны рэжысёр мерапрыемства Ганна Маторная", - адзначыла Іна Адамовіч.

Завершыць цыкл святочных мерапрыемстваў, прысвечаны Дню Незалежнасці, гала-канцэрт каля стэлы "Мінск - горад-герой". Асноўны дэвіз канцэрта - "Наша памяць мацнейшая за час".

"У праграме прагучаць як папулярныя, так і новыя песні ў выкананні папулярных спевакоў, маладых выканаўцаў і творчых калектываў з усёй рэспублікі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Кульмінацыяй мерапрыемства стане акцыя "Спяём гімн разам", - звярнула ўвагу яна.

Канцэрт завершыцца ў 23.00 святочным феерверкам, які пройдзе ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.

"Мерапрыемства будзе садзейнічаць кансалідацыі беларускага грамадства, папулярызацыі ідэі дружбы і ўзаемаразумення сярод братэркіх народаў Беларусі і Расіі. Дарэчы, хэдлайнерам выступіць папулярны расійскі выканаўца Ваня Дзмітрыенка", - сказала на заканчэнне Іна Адамовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі