13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асабісты прыём прайшоў у Палаце прадстаўнікоў. Так, жыхары Мінска звярнуліся да спікера з просьбай дапамагчы ў арганізацыі будаўніцтва пешаходнага моста цераз р. Свіслач у Лошыцкі парк на скрыжаванні вуліц Пляханава і Якубава, паколькі лічаць, што неабходна злучыць галоўную мінскую веладарожку і Лошыцкі парк.
Паводле інфармацыі Мінскага гарвыканкама, у пешай даступнасці ад месца пражывання заяўнікаў ужо ёсць пешаходныя зносіны. Разам з тым старшыня Палаты прадстаўнікоў даручыў адпаведным службам яшчэ раз уважліва вывучыць сітуацыю.
"Са свайго боку абяцаю выехаць на месца, паглядзець. Мы вывучым, што там можна зрабіць, якія сродкі для гэтага неабходны", - адзначыў спікер.
Жыхары Лепельскага раёна звярнуліся па пытанні неабходнасці пераносу ўрачэбнай амбулаторыі ў ваенны гарадок у Заслонава і будаўніцтва ў ім дадатковай аўтастаянкі. Прынята рашэнне разабрацца ў сітуацыі з выездам на месца.
Яшчэ адзін зварот ад жыхароў в.Вішнёўка Дзяржынскага раёна быз з просьбай аб аказанні садзейнічання ў перадачы воданапорнай вежы ТАА "Баравое" на баланс КУП "Водаканал Дзяржынскага раёна", паколькі водазабеспячэнне ў вёсцы ажыццяўляецца з прыватных студняў. З улікам таго, што артэзіянская свідравіна пабудавана яшчэ ў 1963 годзе і якасць вады не адпавядае нарматыўным патрабаванням, Ігар Сергяенка даручыў вывучыць магчымасць вырашэння праблемы водазабеспячэння вёскі з дапамогай механізма дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Мінчанка скардзілася на дзеянні суседа, які шэсць месяцаў таму выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, злоўжывае спіртнымі напіткамі, вядзе амаральны спосаб жыцця, у вячэрні і начны час сістэматычна парушае грамадскі парадак, перашкаджае адпачываць суседзям. Паводле слоў супрацоўнікаў міліцыі, прымяніць у адносінах да гэтага грамадзяніна меры ўздзеяння (накіраванне ў ЛПП, накладанне адміністрацыйнага арышту) не ўяўляецца магчымым, паколькі ён з'яўляецца інвалідам I групы.

Ігар Сергяенка адзначыў, што такія выпадкі, на жаль, не адзінкавыя ў маштабах краіны. Грамадзяне, прыкрываючыся сваім статусам, пазбягаюць справядлівай адказнасці, прадаўжаючы ствараць нязносныя ўмовы для суседзяў. Ён запэўніў, што гэты канкрэтны выпадак будзе абавязкова вырашаны ў рамках заканадаўства.-0-
Фота Сяргея Шэлега