ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2020, 16:48

Будаўніцтва, падрыхтоўка да зімы і школьнае харчаванне - на асаблівым кантролі кіраўніцтва Мінска

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у час аператыўнай нарады абазначыў шэраг пытанняў, якія патрабуюць асаблівай увагі гарадскіх службаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

Па выніках наведвання прадпрыемства "МАПІД" кіраўніком дзяржавы перад будаўнічай галіной сталіцы пастаўлены шэраг задач. Трэба падрыхтаваць план мерапрыемстваў па іх выкананні. Размова ідзе аб развіцці сядзібнай забудовы, загрузцы будаўнічых прадпрыемстваў, забеспячэнні іх участкамі для ўзвядзення аб'ектаў.

Што датычыцца падрыхтоўкі да зімы, то ўсе ЖЭУ Мінска ўжо атрымалі пашпарты гатоўнасці жылфонду да асенне-зімовага перыяду. Таварыствы ўласнікаў і ЖБСК павінны завяршыць гэты працэс да канца тыдня. Неабходна пракантраляваць, ці ўсе работы па падрыхтоўцы жылля да зімы выкананы ў поўным аб'ёме, а таксама забяспечыць своечасовае заканчэнне рамонту цеплатрас. Павінны быць абазначаны апошнія тэрміны выканання работ на інжынерных сетках, каб сталіца не заставалася ў раскопках круглы год.

У рамках асенняга месячніка па прыбіранні, добраўпарадкаванні і азеляненні Мінска неабходна навесці парадак у прамысловых масівах, такіх як, напрыклад, раён вуліцы Сяліцкага, Сцебянёва.

Акрамя таго, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць якасці харчавання навучэнцаў. Трэба ацаніць асартымент страў, калі неабходна, пашырыць яго. Стаіць задача таксама прааналізаваць загрузку музычных, мастацкіх і іншых творчых гурткоў і секцый. Неабходна ацаніць запатрабаванасць кожнага творчага напрамку і актуальнасць існуючых праграм навучання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі