ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2021, 14:59

БСЖ прыняў зварот у сувязі з эскалацыяй канфлікту з бежанцамі на граніцы

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын прыняў зварот у сувязі з эскалацыяй канфлікту з бежанцамі на граніцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі саюз жанчын не можа заставацца абыякавым і безуважным да сітуацыі з бежанцамі, якая складваецца каля заходніх рубяжоў нашай краіны. Страшэннымі кадрамі стала гібель няшчаснай жанчыны, маці траіх дзяцей, - гаворыцца ў звароце. - Дзе ж вы, міжнародныя праваахоўныя арганізацыі, якія не жадаюць бачыць і чуць праўду?"

"Хочам нагадаць краінам калектыўнага Захаду, што менавіта вашы абяцанні спакойнага жыцця пабудзілі гэтых людзей пакінуць свае дамы і адправіцца на чужыну ў пошуках міру і дабра. Гэта вашы неадкладныя дзеянні справакавалі ваенныя канфлікты на тэрыторыі іх родных краін", - перакананы беларускія жанчыны.

"Чаму еўрапейскія СМІ маўчаць аб тым, што палітыкі і ўрады дазваляюць сабе ігнараваць нормы міжнароднага права, Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і Канвенцыі аб бежанцах? Чаму прынцыпам міграцыйнай палітыкі Польшчы і іншых еўрапейскіх краін стала стварэнне перашкод замест прадастаўлення прыстанішча? Чаму нават людзі, якія бягуць ад вайны, няшчасныя жанчыны і дзеці становяцца інструментам супраць нашай краіны? Мы заўсёды былі добрымі суседзямі, у беларусаў і палякаў ёсць агульныя старонкі гісторыі", - гаворыцца ў звароце.

Беларускія жанчыны заяўляюць, што грамадзяне Беларусі хочуць жыць у міры і згодзе. "Нам, нашчадкам тых, хто зазнаў жахі Вялікай Айчыннай вайны, на многія стагоддзі наперад хопіць болю ад пакут папярэдніх пакаленняў. Мы, беларускія жанчыны, на ўвесь голас звяртаемся да ўсіх неабыякавых польскіх грамадскіх праваахоўных і валанцёрскіх арганізацый, простых грамадзян: пачуйце нас, беларускіх жанчын, усе людзі добрай волі", - гаворыцца ў звароце.

БСЖ заклікае: "Праявіце салідарнасць і ўзвысьце свой голас у абарону міру, справядлівасці і спагады да бежанцаў на нашых граніцах. Заклікаем вас далучыцца да акцыі Беларускага саюза жанчын. Нам павінна хапіць сіл і мудрасці спыніць эскалацыю канфлікту і дапамагчы гэтым людзям".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі