ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 2 кастрычніка 2022
Мінск +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 09:38

Брыло: мы вырабляем больш прадуктаў, чым спажываем, харчовы крызіс нам не пагражае

Фота з архіва
Фота з архіва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі не пагражае харчовы крызіс. Аб гэтым заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

"Для нас гэта дзіўна чуць. І, паверце, у бліжэйшы час нават і думаць аб гэтым у нашай краіне не трэба, - сказаў Ігар Брыло. - Ёсць паказчык, дапусцім, узроўню самазабеспячэння на чалавека. Бярэцца догма для краіны 100 працэнтаў. Так, узровень самазабеспячэння па малаку, з якога робяцца ўсе малочныя прадукты, а іх больш за 1,5 тыс. найменняў, - 256 працэнтаў. Гэта значыць больш як у 2,5 раза мы вырабляем больш малочных прадуктаў, чым наогул спажываем. Узровень самазабеспячэння па мясе - 135 працэнтаў, па яйку - 126 працэнтаў, па агародніне, бульбе - больш за 100 працэнтаў. Але мы будзем павялічваць. Мы павялічылі аб'ёмы, у тым ліку ў гэтым годзе пасеваў і агароднінных культур, і бульбы".

Няхай лепш крыху запас будзе, канстатаваў міністр. "Ёсць праблематыка па пладова-ягадных. Мы можам недзе ў раёне 70 працэнтаў забяспечыць свой унутраны рынак. Але гэта было ўласціва Беларусі. Не было ў нас такога пацяплення, як цяпер. І не раслі раней у нас у такім аб'ёме яблыкі, грушы. Я маю на ўвазе сарты для прамысловага вырошчвання, скажам так. Чарэшня, бахчавыя культуры. Але, паверце, мы цяпер робім усё для таго, каб аб'ём і гэтых культур у краіне павялічыць. Зразумела, апельсіны, мандарыны ў нас не вырастуць. Але што датычыцца вінаграду, чарэшні, яблыкаў, груш, бахчавых - мы ўжо можам значна павялічваць аб'ёмы вытворчасці гэтых культур", - дапоўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі