Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2024, 09:59

Брыгадныя тактычныя вучэнні з баявой стральбой пройдуць у чатырох абласцях Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палігонах і ўчастках мясцовасці ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях з 9 па 11 красавіка пройдуць брыгадныя тактычныя вучэнні з баявой стральбой. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Падраздзяленні адпрацуюць абарончыя дзеянні: адбіццё наступлення ўмоўнага праціўніка, знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп, нанясенне агнявога паражэння перадавым атрадам праціўніка і агнявой падтрымкі войскаў, якія абараняюцца.

Вучэнні стануць часткай комплекснай праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл. Па яе выніках падраздзяленні ацэняць на прадмет здольнасці выконваць задачы па прызначэнні ў розных умовах і абстаноўцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі