Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2017, 14:20

Брыфінг па ўвядзенні ў Беларусі бязвізавага рэжыму для іншаземцаў пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 10 студзеня

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брыфінг па ўвядзенні ў Беларусі бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 дзяржаў пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 10 студзеня ў 16.00.

Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін. Адпаведны ўказ ад 9 студзеня нумар 8 падпісаў Прэзідэнт. У зацверджаным пераліку - асноўныя партнёры Беларусі ў свеце: усе еўрапейскія краіны, развітыя эканомікі свету, буйнейшыя дзяржавы, што сталі на шлях развіцця

Аб умовах рэалізацыі ўказа раскажуць начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка, намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Мінспорту Віталь Грыцэвіч, начальнік упраўлення Пагранічнага кантролю Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Алег Ляшук, дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Наталля Нікандрава.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Акрэдытавацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння. Адрас прэс-цэнтра: Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі