Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2020, 19:53

Брыфінг аб паэтапным пераходзе на экаўпакоўку пройдзе ў БЕЛТА 21 студзеня

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брыфінг аб паэтапным пераходзе ў Беларусі на экаўпакоўку адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 21 студзеня ў 11.30.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з улікам прапаноў, што паступілі ад зацікаўленых органаў дзяржкіравання, распрацавала план мерапрыемстваў, накіраваных на паэтапнае зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную. План быў зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 13 студзеня 2020 года нумар 7.

З улікам таго, што ў галінах эканомікі розныя тэхнічныя магчымасці, вытворчыя магутнасці па пераходзе на выкарыстанне экалагічна бяспечнай упакоўкі, планам прадугледжана распрацоўка галіновых комплексаў мерапрыемстваў па зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі.

Пазіцыю Мінпрыроды агучыць начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Вадзім Дзямко.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі