Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2019, 15:44

Брыфінг аб ахове грамадскага парадку на масавых мерапрыемствах пройдзе ў БЕЛТА 12 лютага

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брыфінг "Асаблівасці арганізацыі аховы грамадскага парадку і медыцынскага абслугоўвання на масавых мерапрыемствах" пройдзе ў БЕЛТА 12 лютага ў 11.00.

Пастановай Савета Міністраў ад 24 студзеня 2019 года нумар 49 зацверджана Палажэнне аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, аказваемых органамі ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства. Пракаменціруюць палажэнні дакумента прадстаўнікі МУС і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвяджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі